Вітаю!
20 красавіка чакаем вялікае Свята - Вялікдзень, а пакуль пост. І які пост абыходзіцца без грыбоў?
Або без грыбнога супа!
А тым больш, калі мы насушылі ўлетку шмат лісічак, падбярозавікаў...
І гэта ўсё мае такі духмяны водар!
Вось і вырашана было зрабіць грыбны суп-пюрэ (я такі больш люблю, чым звычайны суп)
Спатрэбіцца нам:
- грыбы сушаныя (замачыць у вадзе на пару гадзін, тры разы памяняць ваду)
- бульба
- цыбуля звычайная
- цыбуля-парэй (можна і без яе, але яна дае прыемны водар супу, такі мяккі водар цыбулі)
- морква
- лісце лаўра
- соль, перац
- мускатны гарэх
Так як суп будзе суп-пюрэ, то я проста наразаю ўсё невялікімі кавалачкамі, заліваю вадой і стаўлю варыцца прыблізна на 1,5 гадзіны.
Затым суп павінен астыць, і можна малоць блэндэрам.
І можна есці!
Для прыгажосці дабавіла ў суп мужа смятанку і зяленіва са свайго агарода на падваконні :) Але калі Вы трымаеце строгі пост, то без смятанкі, канешне.
Суп атрымаўся густым і духмяным! І вельмі-вельмі смачным.Я ўвогуле вельмі люблю супы. І кожны раз, калі мы едзем куды-небудзь у падарожжа, то я заўжды замаўляю ў рэстаранах суп.
Вельмі спадабаўся часночны суп у хлебе, калі мы наведвалі Прагу, Чэхія. Трэба будзе прыгатаваць. Але пра гэта ў наступны раз :)
Смачна есці!
No comments:
Post a Comment