Parmigiano Reggiano 🧀
Аднойчы маё малое ўбачыла ў краме вялізны кавалак пармезана: оооо, глядзі, які аграменны! Давай купім! Ну давай! Давай! Давай!
Тады мы не купілі, але вось сёння так, у падарунак яму на нарадзіны :) Яны такія малыя і мары так лёгка споўніць! Няхай яны адчуваюць, што мы, бацькі, усё можам у гэтым свеце: споўніць любыя мары, быць побач і абараняць ад пачвараў пад ложкам і ад прывідаў, што схаваліся за фіранкамі :) Гэтае ўсёмагуцтва скончыцца цягам наступнага дзесяцігоддзя, хутчэй за ўсё, бо падлеткам заўжджы ўсяго не стае і ўсяго мала :)
Цудоўнага настрою!




Comments
Post a Comment