Ялінка



 Дні бягуць. Ужо 16 снежня. Чаму так? Хочацца расцягнуць снежань, як шалік, цёплы і ўтульны, і закутвацца ў яго. Збіраць усе прыемныя моманты, захоўваць іх ва ўспамінах і на фотаздымках... Але не атрымоўваецца. Выходныя пранесліся проста як адзін момант, і ўжо аўторак, праца.

Але ялінку мы паспелі паставіць, але не прыбралі, стаіць без цацак, толькі вагеньчыкі блынкаюць рознымі колерамі. І так прыгожа, як у дзяцінстве. У мяне ўжо многа год не было такіх вагеньчыкаў і тут проста цудам яны ў нас з’явіліся :) так добра! Жаданні мусяць спаўняцца!

Спаўнення жаданняў і цудаў!🎄✨️🎄✨️🎄

Comments

Popular Posts