2015-12-22

Упрыгожванні для каляднай елкі :)

Вітаю!
У нас надвор'е зусім не святочнае :) Пра гэта ўся сеціва распавядае...
Дык вось трошкі для настрою вырашыла я змайстраваць упрыгожванні для елкі. Калі ласка!


Я ня ведаю, ці будзе ў нас елка ў гэтым годзе, складанае пытанне. Але вось прыгажосці хочацца... І цудаў таксама...


Калісьці даўно я рабіла маленькія паштовачкі-візітоўкі ў падобным стылі. Мне вельмі падабалася шыць ружачкі са стужак. Увогуле штучныя кветкі - мая мара, мне вельмі падабаюцца такія рэчы. Асабліва Млын парадаваў - шмат было прыгажосці там. Вось, атрымаўшы натхнення, загарэлася я сёння заняцца сваімі кветачкамі. Атрымаліся дзве сняжынкі: блакітная і сіняя, чамусьці за ўвесь вечар хацелася працаваць толькі з гэтымі колерамі :)


Яшчэ адна вельмі простая цацка: елачка :) Кара цынамону, стужкі, нітка і елка гатовая...


Здораўская ідэя! Нарэшце запасы 5-гадовага цынамону трошкі разышліся :) Ня ведала, што з ім рабіць...
 

А вось і самае смешнае, што здарылася са мною за вечар: калісьці даўно гатавала я хатні ёгурт. І ад біфідабактэрый заставаліся маленькія шкляначкі. Я іх збірала-збірала-збірала... І падчас пераезду выкінула... Як мне сёння было шкада, што я гэта зрабіла, гэта не перадаць словамі :) Мне ніколі так нічога не было шкада, як сёння :))))) Добра, што ў адным з карабоў заваляліся некалькі гэтых прыгожых шкляначак... І рэшткі стужак, кветачкі, нітачкі зрабіліся таксама цацкай на елку. Замест пластыкавых крышачак усё тая ж кара цынамону :) Зручна!


Маленькі томтэн :) Пад час першага падарожжа ў Швецыю мне вельмі спадабаліся вось такія гномікі, якіх было вельмі шмат у крамах з мясцовымі сувенірамі. Яны былі зроблены з авечай воўны і каштавалі вельмі дорага, як і коні з Даларны :) І вось у гэтую паездку ізноў сустрэліся гномікі... 
Трошкі падобна да арыгіналу :) 


Некалькі гадзін працы і можна ставіць елку... Праўда, ня ведаю, дзе яе набыць, і ці набываць увогуле... Цяжкае пытанне :) Жадаю, каб у Вас такіх пытанняў не ўзнікала, і каб кожны год калядная прыгажуня радавала!

Святочнага настрою і прыгожых Калядаў :)

No comments:

Post a Comment