2013-08-11

Беларускія аладкі або american pancakes

Вітаю:)

Сёння я з цікавым артыкул. Мяне даўно турбуе пытанне беларускай кухні, калі так можна сказаць.
Сутнасць вось у чым: знаходзячыся ў Беларусі і гатуючы з тых прадуктаў, якія растуць у дадзенай мясцовасці, мы гатуем розныя стравы. Ці можна назваць гэты накірунах кухні - беларсукай кухняй? Мне здаецца, і я абедзьвума рукамі "ЗА", што так і ёсць. Гэта беларуская кухня, і мне падабаецца так яе называць.
Ну як, скажыце, калі ласка, назваць боршч, які прыгатаваны з беларускіх бульбы, капусты, буракоў, цыбулі, морквы. Нават курыца вырасла ў Беларусі:) Не іначай, як беларускі боршч:)
Вось так і аладкі. Усё пачалося з таго, што на прасторах сецівы вельмі папулярнымі сталі аладкі, якія мелі гучную назву american pancakes. Шмат прыгожых фотаздымкаў, варыянтаў смакаў з рознымі варэннямі, джэмамі, свежымі ягадкамі:)
Як тут устоіш, каб не пакаштаваць:) Але самае цікавае, што мая бабуля, калі я летнія вакацыі праводзіла ў яе, заўжды частавала мяне аладкамі, якія пекла на сухой патэльні ў печы. А потым або пасыпала цукрам, або палівала варэннем:)
Пагэтаму для мяне гэта не american pancakes, а беларускія аладкі:) Толькі вось як іх выкладаюць на талерцы мне вельмі падабаецца:) Прыгожа і вельмі смачна выглядае:)
Ну і некалькі фотаздымкаў "як гэта было:)




Смачна есці:) І цудоўных выходных:)

No comments:

Post a Comment