2016-04-27

Вітаю :)

Эх, як даўно мне хацелася што-небудз напісаць, але не было магчымасці...
І вось зусім выпадкова села ў класе за кампутар, знайшла тут расейскую раскладку і вырашыла, што калі яна тут была да мяне, то беларуская таксама павінна быць :) І вось я магу пісаць...
Сказаць па праўдзе, сказаць ёсць што, але я ня думаю, што гэтым ёсць сэнс дзяліцца :)))) Я вельмі скрытны чалавек. А вось проста пра надвор'е, пра думкі было бы цікава, тым больш што мая шведская пакуль не дазваляе мне дэтальна распавядаць свае навіны, на жаль.
Што я заўважыла за сабою, дык гэта як я будую сказы на расейскай або беларускай, калі размаўляю ўвечары са сваякамі :)))) Там, дзе раней дзеясловы не былі патрэбны, я спрабую туды паставіць. Карацей, гэтыя месяцы навучання не прайшлі дарэмна.
Трошкі самотна тут і адзінока, пачалася такая прыгожая пара, а я тут, а магла бы быць на сваёй вёсцы, назіраць за наваколлем, вырошчваць расаду... Карацей, магло быць усё як звычайна і прадказальна, а цяпер у маім жыцці прадказальнасці пакуль няма, што таксама добра, я думаю. Незвычайна, лепш пасуе тут.
Але за вучобай час ляціць незаўважна. І кожны раз, калі самота надыходзіць, я бяру граматыку шведскай мовы і чытаю, і праз пару гадзін ні самоты, ні адзіноты... Карацей, добры выратутак гэта для мяне :)
Хутка Вялікдзень, але ні пра кулічы, ні пра яйкі я нават не ўзгадваю, таму што тут Вялікдзень прайшоў, а толькі для сябе рабіць штосьці няма жадання.
Матуля мая збіраецца пекчы смачныя булкі з разынкамі ў печы... Эх... Ня лёс-ня лёс-ня лёс...


Цудоўнага настрою, 
смачнага Вялікдня, 
цеплыні і радасці!!!
А мне - граматыку ў рукі і толькі граматыку...

No comments:

Post a Comment