2015-04-12

Святочны сняданак!

Вітаю-вітаю!
Запрашаю на наш святочны сняданак, Нічога асаблівага, толькі home made :)



Раніца Вялікдня звычайна начынаецца са "Свянцонага". Раней сы з мамай пастаянна хадзілі на Ўсяночную службу, на прыканцы якой свенцяць яйкі, кулічы, соль, хлеб, асабліва сала (існуе павер'е, што калі з'есці кавалачак свянцонага сала, то ў лесе не сустрэнеш гадаў, у сэнсе вужоў, мядзянак :)
Гэтым годам я вельмі хацела патрапіць на службу, але не атрымалася: такі складаны тыдзень быў, што а дзесятай вечара я бачыла трэці сон.
Нават да Свята прыбірала стол у апошнія гадзіны, спякла кулічы і пафарбавала яйкі. Усё :)

Сняданак наш пачаўся з біцця яек. Муж, як гаспадар, выбраў самае вялікае яйка (рэальна ў паўтары разы большае за астатнія, я ня ведаю, якая з маіх курачак такая сланапатамша :). Аказалася, што гэтае яйка з двума жаўткамі, але не перамагло гэтае яйка маё маленькае.



Далей былі тосты хатняга хлебу з вотру'ем з хатнім тваражком, мёдам і суніцамі. Зразумела, што суніцы не ў свой час, але некалькі ягадак не павінны нанесці шкоды, вельмі ж прыгожа і смачна атрымліваецца. На дзіва суніцы патрапілі вельмі духмяныя і салодкія.


У кожнага свой рот :))))


Ну а на дэсэрт, да кампоту з малін, куліч на пшанічна-ржаной заквасцы з хатнім шафранам, разынкамі ў віне і сушанымі журавінамі-чарніцамі.
Гэтым годам нарасло шмат крокусаў, таму губляць такі шанец я не стала і кожны дзень хадзіла з пінцэцікам. Назбірала невялічкую кучку тоненькіх валаскоў аранжавага колеру, але які водар у іх... Шкада было ўсё выкарыстоўваць на адзін замес, таму штосьці яшчэ засталося :)
Куліч атрымаўся незвычайны, мокры ўнутры, порысты, духмяны, з прыемным водарам шафрану і ягад.
Увесь дзень хадзіла і адразала па маленькаму кавалачку... Вельмі маааленькаму... Але куліч скончыўся :)))
Усяго кулічоў было 8 штук, з якіх чатыры з шафранам, а чатыры з цэдрай апельсіну, кардамонам і шакаладам. Яшчэ не каштавалі.
Два падаравалі бацькам, два пакінулі есці, а астатняе запіхнулі ў маразілку, а то ніякая дыета і праца не выратуе нашыя шчокі і жываты ад распаўзання :)))


Смачна есці!

No comments:

Post a Comment