Вiтаю!
Як заўжды, спяшаюся са сняданкамi :)
На гэты тыдзень выпаў Сырны тыдзень/Масленiца. Канешне ж мы напяклi налiснiкаў нават больш, чым маглi з'есцi...
Але пра ўсё папарадку. Запрашаю, мае сняданкi!
42. Нядзеля: homemade mushrooms hamburger/burger 😂 (I don't know, what this is 😂): bread, avokado, lettuce, red onion, mushrooms, cheese. Vegetarian.
Сёння вырашыла прыгатаваць на сняданак... ня ведаю, якая правiльная назва булкi з грыбной катлетай 😁 Бургер, гамбургер... Карацей, проста булка з авакада, зялёнай салатай, чырвонай цыбулькай, грыбной катлетай, сырам i квашанай капустай. Першая такая смачная булка ў маiм жыццi.
Цыбульку палiла бальзамiчным воцатам. Атрымаўся даволi прыемны смак. А грыбныя катлеты зроблены з ножак апёнак, якiх увосень шмат назбiралi.
А гэта падчас гатоўкi. Такiя колеры сакавiтыя!
Проста балдею!
41. Субота: buckwheat porridge, banana, coconut chips, honey and blackberry (dried and ground) 😋
Каша грэчневая, з бананам i мёдам, какосавымi чыпсамi i сушанымi чарнiцамi. Можна жыць! Лёгка, хутка, смачна!
Разгрузка пасля налiснiкаў.
40. Пятнiца: crepe, homemade nutella, apple and red raspberry (dried and ground) 🙈🙉😻
Апошнiя-апошнiя... Абяцаю! Але не магу адарвацца ад гэтых налiснiкаў.
Вырашыла пакаштаваць з яблыкам. I як з арахiсавым маслам, атрымалася смачна i сакавiта. З бананам больш сухавата... Але гэта такi сняданак смачны!
Кожны раз дзiўлюся смаку хатняй нутэлы i сушаных малiн...
39. Чацвер: crepe, homemade nutella, banana and red raspberry (dried and ground) 🐴
Што я тут прыдумала!!!!! Налiснiкаў учора напяклi, што яшчэ заўтра будзем снедаць... А вось з такiм начыннем я бы цэлы тыдзень снедала 👌
Хатняя нутэла з ляснымi гарэхамi... Яна атрымалася такой, якой павінна быць. Адзiнае, што трапляюцца кавалачкi, зусiм дробныя, гарэхаў. Але гэта толькi добра i смачна!
З бананам i змеленымi малiнамi.... Гэта бомба! Менавiта кiславаты смак у канцы малiн, ды такi насычаны, што просто яшчэ раз скажу, гэта бомба! 😂
38. Серада: coconut crepe with lingonberry ice cream 👌
.
Пачаўся сырны тыдзень :) Масленiца!
Як жа бяз налiснiкаў? Бяз iх нiяк проста. Свежыя, тонкiя, яшчэ гарачыя... Ды з шарыкам хатняга марозiва з бруснiцамi... Я ўчора гэтае марозiва прыгатавала. Трошкi памучалася, начаставалася. Але атрымалася проста шыкоўнае марозiва!
А сёння да яго напякла налiснiкаў з какосавай мукi. Ну як з какосавай... Апошняя пара лыжак гэтай мукi завалялася ў шафе 😂 Але ж яна адрознiваецца, i вельмi, ад звычайнай пшанiчнай у лепшы бок. Карацей, святкуем поўным ходам! Нават на наступныя днi iдэi ёсць 👌😋
37. Аўторак: bread, avokado, sweet pepper, medicago, garden cress (seedling)😉
Хлеб, авакада, салодкi перчык, прарошчаннае насенне люцэрны i крэс-салаты, зялёная цыбулька-шчыпяры. Падабаецца мне такое зяленiва з ранiцы. Сакавiтае, смачнае i хрумсцiць.
З перцам гэтым такая гiсторыя забаўная. Насенне ў краме каштавала ў два разы даражэй, чым дзве экалагiчныя чырвоныя пярчыны. А купiла я iх толькi дзеля насення 😂 Дык яны такiмi смачнымi аказалiся, што дакладна буду вырошчваць! Ужо i насенне ўзышло, як-небудзь пакажу🙈
36. Панядзелак: bread, fig jam, cottages cheese, banana, cinnamon and garden cress (seedling)🌞
Не бывае прасцейшага сняданку, чым бутэрброд... А яшчэ прасцей скiнуць на хлеб усё, што завалялася ў лядоўнi 🙈
Сёння гэта быў амаль чэрствы хлеб, апошняя лыжка варэння з iнжыру, тварожны саланаваты сыр, банан i цынамон. I прарошчаная крэс-салата, якая ўжо прападала на маiм ваконным агародзе... Выпадкова, але i такое здараецца😁
Смачных сняданкаў, цудоўнага настрою i сонечнага надвор'я!
I вясны! Апошнiя днi на календары зiмы засталiся.
No comments:
Post a Comment