2017-02-19

Сняданкi 29-35/365

Хэйсан-хопсан 😊
Яшчэ сем сняданкаў, яшчэ адзiн тыдзень... Кожны раз нiбы падводжу нейкiя вынiкi. 
Калi казаць па праўдзе, то што малявальныя тыднi, што сняданкi - гэта складана. Здавалася бы сфатаграфаваў, падпiсаў... Раз плюнуць, але на самай справе гэта ня так. Гэта стамляе, вымушае шмат планаваць, прыдумляць, хвалявацца...
Але цiкава. I кожны раз, калi атрымлiваецца смачна або прыгожа, гэта вельмi радуе i напаўняе фарбамi дзень.
Таму запрашаю ў сонечныя сняданкi, таму што ў большасцi дзён сонейка захавалася на фотаздымках. Калi ласка!


29. Панядзелак. Bread, roasted pumpkin and cottage cheese.

Штосьцi новае :) Хлеб, печаны гарбуз (тыква) з алеем i духмяным зяленiвам, мяккi сыр i апельсiнавы сiроп з iмбiром i мёдам.

Я нiколi не думала, што гарбуз будзе такiм смачным. Мне вельмi падабаецца гарбуз у супе, пара-тройка пiрагоў з iм у галоўнай ролi... Але каб вось так, проста i смачна, упершыню 👌
I сняданак цёплым i сонечным атрымаўся!


30. Аўторак.  Sweat potato, peanut butter, banana and blueberry 👌
.
Iзноў штосьцi незвычайнае 🙈 Салодкая бульба батат.
Пакуль запякала, пах быў ня вельмi... Ну думаю, ня лёс, ерунда нейкая будзе, як такое есцi, а тым больш фатаграфаваць 😂 Але пах хутка знiк, я дастала з лядоўнi масла з арахiсу, намазала зверху, бананам прыплюснула, ягадаў накiдала... Сфатаграфавала... Але каштаваць страшна, ды iншага сняданку i ўвогуле прыгатаванай ежы няма пакуль. Прыйшоў муж, таксама есцi не спяшаецца...
Усё, думаю, больш нiякiх сняданкаў для iнстаграму, буду есцi сваю звычайную кашу i авакада.
I вось так, лаячыся пра сябе на лёс i сваё глупства, я пачынаю каштаваць ня ведаю што... I думкi знiкаюць, таму што нерэальна смачна!
Неверагодна, але атрымаўся прыемны па смаку бутэрброд бяз хлеба 👍Смак у бульбы ёсць, але нейкi проста нейтральны, прыемны, саладкаваты трошкi. Цяжка апiсаць якi, проста смачны! 
У вынiку ўсё з'едзена было адразу i вырашана, што iдэя застаецца i надалей у сям'i для сняданкаў 😁


31. Серада. Bread, avokado, sardines in tomato sauce and lemon 😋
.
Час ад часу ў лядоўнi што-небудзь прападае :) Так ад вячэры засталася адна сардзiнка ў тамаце, а ўсё астатняе скончылася, а яна адна ляжыць-сумуе... Прыйшлося прыдумляць бутэрброд з ёю: хлеб, авакада, тоўчаная вiдэльцам сардзiна ў тамаце, кавалачкi лiмону, зялёная салата.

Я адношуся да такiх людзей, хто рыбу з ранiцы раней ня еў. Потым увесь дзень яна пра сябе нагадвае. Але чамусьцi з лiмонам такое не адбываецца. Цi гэта рыбная кансерва, цi салёная рыба - кавалачак лiмону да яе i можна забыцца, што на сняданак была рыба :)


32. Чацвер. Сoconut flour pancakes, semla, lingonberry jam, whipped cream and blueberry 🐛
.
Ня ведаю, як пракаментаваць гэты сняданак 😂
Я хацела толькi аладкi/панкейкi... А муж семлур... Ну i ад аладак не адмовiўся.
Асабiста мне хапiла толькi булачкi i аднае аладкi - пакаштаваць.
.
Аладкi/панкейкi былi замешаны з какосавай мукой. Ляжаў у мяне адкрыты пачак ад майго дню народзiн. Ня ведала, што з iм рабiць. I проста палову пшанiчнай мукi ў рэцэпце замянiла на яе. О, гэта такiя лёгкiя блiнчыкi атрымалiся! Нiбы з паветрам 😁 Смачныя, канешне.
.
На гэты раз семлур былi з варэннем бруснiцы-грушы. I мне так смачней, чым з марцыпанам. Напэўна, больш варэння, больш сакавiтымi атрымалiся... Ды i вяршкi з варэннем амаль як торт 🙈
.
Ягады буякi - апошнiя, i так мы iх "елi" два тыднi. Вось зручна так мець iх грамаў 200, туды пару ягадкаў кiнуў, сюды пару... А здаецца, што так много i так часта 😂 А на самай справе ўсю праўду iнстаграм i блог не расказвае...


33. Пятнiца. Overnight oats with yogurt, raspberry, banana and mint 👌
.
Пятнiца-пятнiца! Гэта свята, таму што надыходзяць выходныя, а хто iх ня любiць 😂 Iх любяць усе... Але цяпер не пра гэта. Сняданак. Прыгатавала звечару i фатаграфавала тады таксама, ранiцай ўжо сонейка сонейка не было... Дык вось, сняданак сёння не такi прыгожы, але смак! Гэтая "начная" аўсянка рэальна крутая рэч!
Усё проста: аўсянка, зверху хатнi ёгурт, размарожаныя малiны, банан i мята. Аўсянка забiрае за ноч усю вiльгаць, застаецца "тваражок" i мяккiя ягады.... О, гэта вельмi смачна! Пакуль ела, засыпала новую партыю на заўтра, але з iншымi iнгрыдыентамi :) Ды i банан заўтра пакладу, iначай iзноў не для фотаздымка атрымаецца 😂😂😂


34. Субота. Overnight oats, cashew milk, apples and cinnamon 👍
.
Яшчэ адна "начная" аўсянка: аўсянка, малако з гарэхаў кешью, варэнне са слiў. Сёння проста ўсё перамяшала, выклала ў талерку, яблыкамi прыдавiла, цынамонам прысыпала... I незаўважна з'ела 👌 Вельмi добрая iдля!


35. Нядзеля. Fruitcake, cheese and garden cress (seedling)😋

Спякла звечару кекс, як сталiчны, але бяз цукру... Ды з сырам i крэс-салатай... Муж з варэннем еў, не зразумеў маёй радасцi i рэцэпту 😁 А мне так смачна! Ну так смааааачна!
Вось раней я здзiўлялася са свайго таты, якi калядныя або вялiкодныя булкi любiў есцi з салёным салам, духмянай паляндвiцай цi хатняй каўбасой... А я толькi з варэннем, ды яшчэ магла павыкалупваць усе разынкi. Добра, калi з печаных булак, часам з цеста 😂😂😂 Мама кожны раз за мною сачыла🙈
Цяпер-та я сама пяку, ды i разынкi ў большай даступнасцi. Спакойна можна адну жменю ў рот, дзве ў цеста. I ўсiм добра 😊

Смачных сняданкаў, добрай нядзелькi i цудоўнага настрою!
I разынак!

No comments:

Post a Comment