Вiтаю!
Часта тэмы маiх тыдняў выходзяць з папярэдняга тыдню. Вось гэтыя вяночкi спадабалiся мне на калядным возе 😄 I я часта iх сустракала падчас вячэрнiх шпацыраў на дзвярах дамоў, каля якiх мы праходзiлi...
Чаму бы не працягнуць атрымлiваць асалоду ад iх i ў акварэлi?!
Цяпер я шмат бачу памылак у гэтых малюнках, але ўсё прыходзiць з вопытам. I я гэтаму радая. Пагэтаму проста для настрою запрашаю ў мой малявальны тыдзень :)
Калi ласка!
Часта я раблю спачатку чарнавiкi малюнкаў, каб зразумець формы, колеры... але яны больш схематычныя i падыходзяць толькi для працы, а не для публiкацыi. Але гэты чарнавiк падабаецца мне нават больш за малюнак у нататнiку :)
Чарнавiк зверху.
Кожны малюнак - невялiчкае адкрыццё. Магчыма нават пераадольванне страхаў. У дадзеным выпадку - страхаў фарбы i фону. Тут гэта так узбагацiла гэты вяночак. Ён паплыў. I атрымалася гэта само сабой неяк :) Адзiнае, пра што шкадую, што не адразу стала выкарыстоўваць паперу для акварэлi, а проста спрабавала маляваць на таннай паперы нататнiка. Гэта складана, часам вельмi... Але ўсё да лепшага, я думаю.
Я вырашыла маляваць кожны дзень i выкладаць гэтыя малюнкi такiмi, якiя яны ёсць. Я вучуся i я не спяшаюся, i не iмкнуся паказаць сябе лепшай, чым ёсць менавiта цяпер. I гэта важна, гэта мае вялiкае значэнне атрымлiваць асалоду ад таго, што робiш, разумець памылкi i iмкнуцца iх вырашыць. Каб я выбiрала для публiкацыi толькi тое, што мне спадабалася з маёй творчасцi, то тут нiчога бы ўвогуле не было 😂 А так можна прасачыць шлях, па якiм я iду i куды ён прывядзе, а я спадзяюся, што куды-небудзь прывядзе!
Цудоўнага настрою i цiкавага шляху,
якi абавязкова прывядзе да лепшага!
No comments:
Post a Comment