Добрай нядзелькi!
Тыднi ляцяць... Толькi паспявай за iмi...
А мне падабаецца захоўваць з iх успамiны ў выглядзе малюнкаў i сняданкаў :)
Запрашаю!
22. Панядзелак. Хатняя гранола, хатнi ёгурт, банан.
Granola, banana and yogurt.
Калi гатую гранолу, заснуць ноччу немагчыма з-за водараў :) Такое ўсё смачнае!
Звычайна ў гранолу кладу аўсянку, змеленныя сушаныя чарнiцы, насенне сланечнiку, iльну, сезаму, гарбуза, разынкi, гарэхi, сушаныя яблыкi. Сабе ў талерку дадаю какосавыя чыпсы, таму што муж ня любiць :) А я вельмi, i паболей!
23. Аўторак. Манка, буякi, мёд.
Semolina porridge, blueberry and honey 👌
.
У мяне меню сняданкаў распiсана на тыдзень, каб не паўтарацца з бутэрбродамi 😂 Але часам гэта залежыць не ад мяне, а ад знiжак у мясцовых крамах. I калi гэтыя знiжкi/акцыi ёсць, нiякi спiс не вытрымоўваецца 🙃 .
Вось так учора i былi куплены буякi (а Вы ведалi, што на беларускай мове такая назва голубики?) з Чылi. Ужо прадаюцца таксама сунiцы з Гiшпанii, але я сумняюся ў iхнiм смаку. А вось буякi салодкiя, сакавiтыя... А з манкай... Канешне, мне манка падабаецца i бяз ягадаў, але так прыгажэй, праўда? .
I мёд! З мёдам тут складанасцi: або нейкi пластылiн салодкi, або сiроп... Я, канешне, веру, што гэта мёд. I часта ён экалагiчны, але смаку i водару там ад беларускага мёду можа адзiн адсотак... Пакуль мы гэтую праблему не вырашылi, на жаль...
.
P.s. А Вам падабаецца манка? Цi пасля дзiцячага садку цярпець ня можаце?
Я пасля садку ненавiджу зацiрку i плеўку на малацэ, а пасля школы вiнегрэт 😭😂
24. Серада. Гранола, малако з мiгдалаў, буякi i мёд.
Granola with almond milk, blueberry and honey 🤓
.
Калi ёгурт заканчваецца, на дапамогу выходзiць малако з мiгдалаў/мiндалю👌 А рэшткi арэхаў ад малака ў мяне iдуць у "карысныя" цукеркi: арэхi, фiнiкi, цынамон, какао. Усё блэндэрам змалоць... I незаўважна з'есцi 😂
Можна i пiрог спекчы. Карацей, нiчога не прападае. Вельмi смачна!
.
А гранола з малаком з мiгдалаў такая лёгкая, больш мяккая...
Я рабiла раней малако з гарэхаў кешью, а рэшткi таксама ў цукеркi. Дык было вельмi падобна па смаку да пiрожных "шакаладнай каўбасы", "картошкi". Нiбы бiсквiт там, а не гарэхi 😊
25. Чацвер. Рысавая каша на малацэ, цынамон i прарошчаннае насенне чырвоных бурачкоў.
Rice pudding with cinnamon and beetroot (seedling)
.
Рысавая каша. Мяккая, духмяная, на малацэ i з цынамонам.
А каб дабавiць колераў i вiтамiн, прарошчаннае насенне чырвоных бурачкоў.
Калi пякла фiнскiя пiражкi, то там была менавiта такая каша. Я так накаштавалася, што гэтыя пiражкi спачатку еў толькi муж 😂 А вось да сняданку такая каша вельмi пасуе, насычае i падымае настрой!
26. Пятнiца. Смузi: банан, яблык, цынамон, люцэрны.
Smoothie 🤗
.
Смузi ў любы момант выратуе з гатоўкай. Усё проста i хутка!
Я дадаю хатнi ёгурт часта, або проста ваду, каб хутка выпiць гэтыя смузi😆 Для мужа - аўсянку i гарэхi, i ў нас гэта сапраўдны сняданак атрымлiваецца. Можна сказаць, што гэта тыя ж мюслi або гранола, толькi змеленныя ў блэндэры.
Заўважылi баначку цынамону на фотаздымкi?
27. Субота. Банан, масла з гарэхаў i буякi.
Banana, peanut butter and blueberry 😻
Суботнi сняданак быў прыгожы i незвычайны, таму што першы раз такое i рабiла, i каштавала.
Ягады засталiся ад папярэднiх сняданкаў. Калi i далей так есцi, то яшчэ на тыдзень хопiць. Здавалася бы глупства ўсё, але ж прыгожа i настрой падымае...
.
Калi я задумвала фатаграфаваць сняданкi, я не планавала, што тут будзе штосьцi падобнае. Чым снедаю, тым i дзялюся... Але першыя тыднi паказалi, што адзiн свой бутэрброд ня будзеш кожны дзень фатаграфаваць. Не цiкава. I пачалiся танцы з бубнам 😁
Цяпер i цiкава, i галава балiць ад таго, каб i прыгатаваць, i фотаздымак зрабiць, а потым толькi паснедаць 😂 А задумвалася-та ўсё iначай...
.
А на сняданак быў банан з хатнiм маслам з гарэхаў i ягады. Прыйшлося есцi з ёгуртам, iначай засухавата было :) Але прыгожа!
28. Нядзелька. Семлур з узбiтымi вяршкамi i марцыпанам з мiгдалаў.
Semla with almond paste and whipped cream 😋
.
Яшчэ адна традыцыйная, але ня толькi фiнская страва - семла. Булка з кардамонам, марцыпанам i ўзбiтымi вяршкамi.
.
Гiстарычна скандынавы гатавалi i елi такiя булкi напярэдаднi саракадзённнага посту, якi пачынаецца перад Вялiкднем. Але булкi гэтыя смачныя, людзi елi бы iх часцей, а ня толькi раз на год, таму цяпер iх шмат прадаецца ў крамах i кавярнях у незалежнасцi ад часу: увесь люты, падчас посту i нават пасля Вялiкдня можна iх сустрэць. .
У большасцi сваёй булкi гэтыя там, у крамах, напiханыя рознымi кансервантамi, а мы такое не ўжываем у ежу 🙃 Таму вырашана гатаваць у хаце.
У вынiку i вяршкi саладкаватыя i сапраўдныя, а не на раслiнным тлушчы, i марцыпану больш 😂 Ды i значна танней ☝ Кошты на iх пачынаюцца ад 1,5 эўра за штуку, у лепшым выпадку.
Смачных сняданкаў i цудоўнага настрою!
No comments:
Post a Comment