2017-02-15

10/52: кветкi/мальва

Кветачкi ад kvietachka :)
Ужо каторы год я ня маю нi сваiх кветак, нi агароду... I калi мiнi-агарод на падваконнi я арганiзавала, то з кветкамi - бяда. Вось i прыходзiцца выкручвацца.

У год пераезду з вёскi ў мяне вырасла добрая расада i кветак, i гароднiны. I нават мальвы павiнны былi цвiсцi... I цвiлi, i нават баклажанчык адзiн завязаўся ў цяплiцы, а мы з'ехалi... Хутка, нечакана... Кiнулi ўсё, i проста збеглi адтуль, каб ня бачыць больш. Стамiлiся?! Магчыма... Спужалiся? Можа быць... Ня бачылi выйсця? Хутчэй за ўсё...

Амаль два гады прайшло. Так хутка... Што змянiлася? Краiна пражывання i мае заняткi - я пачала маляваць у гэтым годзе. Да гэтага я нiколi не малявала акрамя эбру. 

I цяпер я магу намаляваць усё, што мне хочацца i чаго не хапае :) 
I кветкi не выключэнне. 
Калi ласка, тыдзень мальваў. 




Падабаецца мне зялёны колер больш за астатнiя. Ён сакавiты, вясеннi, вельмi прыемны... А больш за ўсё я люблю ствараць гэты колер сама. Тады ён атрымлiваецца менавiта той ступенi сакавiтасцi, як я хачу ☘☘☘☘☘ Так прыемна, калi можаш ствараць хоць што-небудзь акрамя булак i сняданкаў 😂


А яшчэ хочацца вясны! Вось проста так узяць i зрабiць адзiн вялiкi крок праз увесь апошнi зiмнi месяц... i адразу ў сакавiк 😁 А лепш у красавiк... А самае найлепшае ў чэрвень з сонейкам i сунiцамi! I чаму заўжды лепш дзесьцi там, наперадзе?



Я памятаю, як у дзяцiнстве рабiлi такiх лялечак 😄 А яшчэ былi з дзьмухаўцоў, якiя ў вадзе скручвалiся... Зробiш такую i захапляешся, якой прыгожай яна атрымалася. I не патрэбныя былi iншыя цацкi.

А яшчэ "сакрэцiкi" рабiлi: капаеш ямку невялiчкую пад кавалак шкла, якi знойдзеш дзе-небудзь пад плотам 🙈 У гэтую ямку розных кветак прыгожых накладзеш, каменчыкаў, зверху шкло, засыпеш зямлёю... А потым адкопваеш асцярожна, а там нiбы вакенца ў iншы свет... Сядзiш, разглядаеш... Што яшчэ трэба для шчасця?!


Так цiкава назiраць, як кожны дзень застаецца ў малюнках. Як нострой i надвор'е ўплываюць на колеры, якiя я выбiраю... На форму нiчога не ўплывае😂 А вось колеры могуць многае расказаць, але лепш ня будзем iх кранаць 😉

Квяточнага настрою!

No comments:

Post a Comment