2017-02-23

Тыдзень 12/52: спаднiцы

Вiтают!
Нарэшце думкi супадаюць з малюнкамi :) Дванаццаты тыдзень майго малявальнага праэкту скончыўся ўчора. Самы складаны тыдзень! Людзей маляваць я яшчэ не гатовая 😭

Вельмi складана, шмат памылак, твары нейкiя зусiм не жаночыя, расчараванне i лёгкi дэпрэсняк... Новы тыдзень выбрала таксама ня лёгкi, але пабачым, як пойдзе.
Усё ж запрашаю, мой тыдзень спаднiц. Калi ласка!


Балерына была апошняй на тыднi. Ёю я больш меньш задаволеная. Падабаецца мне працаваць з ценню. Тады ствараецца глыбiня. I гэта мяне таксама захапляе...


Гэта першы малюнак быў. Ён-та i падмануў мяне, таму што атрымаўся вельмi лёгка. Спаднiца такая сапраўдная... I я падумала, што раз плюнуць - выканаць гэты тыдзень. Але надалей чакала расчараванне....


Рукi не слухалiся... Прапорцыi не вытрымоўвалiся... Галава была занята вучобай, а я не разумела, што адбываецца...


Прапусцiла пару дзён, потым даганяла... Плакала... 
Усё, думаю, якое маляванне? Каго я падмаваю? Я не ўмею, нiчога не атрымлiваецца, а як палепшыць, я ня ведаю.... 


Такi страх надышоў... А што, калi больш нiколi нiчога лепшага не атрымаецца? Што тады рабiць? Кiдаць? Iзноў?! Колькi ўсяго ўжо было скiнута... Далей ужо няма сэнсу, няма выйсця, няма iдэй... Трэба проста адпачыць, скiнуць напружанне, пераключыцца....


Пяць кiламетраў размоў, добрага надвор'я i пара лiтраў смачнай гарбаты зрабiлi сваю справу. Насмажылiся налiснiкi да сняданкаў, з'явiлiся iдэi i моц... 


А з кожным вымытым пакоем галава таксама прачышчалася... 
Гэта ступенька, якую неабходна было пераадолець. Здаецца, што я гэта зрабiла...

Добрага настрою i чысцiнi, ня толькi вакол, але i ўнутры!

No comments:

Post a Comment