2017-02-02

Агарод на падваконні :)

Ну што, у Каці вясенняе абвастрэнне, як кажа мой муж :)
А ўсяго-та пасеяла расаду памідораў, якія буду вырошчваць на балконе. Ну Вы ж памятаеце, што я насенне купіла. А калі купіла, то трэба сеяць...
І вось яны ўжо праклюнуліся. З дванаццаці чатырох пакуль ня бачна. Магчыма гэта проста часова, а магчыма, божанька мілуе :) Куды мне 12 кустоў?!


Акрамя памідораў прарошчаю насенне для сняданкаў: крэс-салата, люцэрна, насенне сланечніку (самае смачнае), розныя гатункі капусты...
Пакуль у лідэрах люцэрна і крэс-салата. Заўтра ўжо будзем каштаваць :)



Гэта мае памідоркі. Паспрабавала выкарыстаць спрасаваныя капсулы для расады. Раней у Беларусі іх прадавалі паштучна :))))))))
Заліваюцца яны вадой, праз некалькі хвілін вырастаюць і пасярэдзіне атрымліваецца "дзірачка", куды закідваецца насенне :) Вельмі проста і зручна!

Вось такія гэтыя капсулы сухія...


А тут ужо з насеннем суніц :) А збоку памідоркі тырчаць...

 

Пагадзіцеся, так адразу весялей жыць, таму што штосьці там расьце, з кожным днём павялічваецца... 

Ізноў гульня, сказаў муж... Ізноў, пагадзілася я, а на вуснах расцвіла ўсмешка :)

Цудоўнага настрою і ўсмешак проста так!
Няхай расцвітаюць!

No comments:

Post a Comment