2015-06-06

Летняя хустачка

Вітаю!
Ляцяць дні незаўважна. З-за працы асаблі нічога цікавага не адбываецца. Адзінае, што толькі ад стомленасці тупее мозг :) Вось пару дзён таму кажу мужу: "Вось, хутка лета скончыцца, ужо чацвёртага чэрвеня"... Было каля дзесяці вечара, я ўжо амаль засынала, муж працаваў. Як пачне з мяне гагатаць, я і прачнулася. Было і мне смешна ад сваіх слоў, як муж растлумачыў, што я сказала праз сон :)
Вось у такія моманты і хочацца чагосьці прыгожага, але застаецца магчымасць толькі на практычнае: патрэбны былі мне летнія хустачкі-наміткі, бо спёка, трэба кожны дзень апранаць і сціраць іх. 
Села ўчора шыць, быў у мяне белы паркаль. І хутка так гэта атрымалася, я і не заўважыла :)
Таму вырашыла пракласці дэкаратыўнае шво па баках хустачкі. Шыла машына, я проста канралявала, і гэта заняло больш часу ва ўсёй справе :)))
Але атрымалася прыгожа, белы і чырвоны - так, як было ў продкаў. Нават проста глядзець на спалучэнне гэтых колераў дае нейкую моц, энэргію. Нават ня важна, што гэта ніякі ні сымвал, ні ўзор, проста шво машынкі, але гэта саграе, гэта ідзе аднекуль з глыбіні душы, з мінулага...

Белы паркаль, ніткі Coats Duet

Цудоўных выходных і цеплыні :)

No comments:

Post a Comment