Вітаю-вітаю!
Як добра, што ўжо лета. Ужо другі дзень у нас вельмі цёпла, я не хвалююся за сваё птаства, можна спаць спакойна.
І вось адным з гэтых цёплых вечароў вырашылі смажыць аладкі на вуліцы :) Як звычайна, быў хлеб, будуць аладкі...
У нас на вуліцы стаіць жалезная печка hand made, на якой можна грэць ваду, штосьці варыць-смажыць. І вось мне бацькі падарылі патэльню з тоўстага чугуну. Спецыяльна для гэтай печы :) Вельмі зручна. Я ўжо не магла дачакацца, калі змагу выкарыстаць яе.
Наступнай стравай хачу гатаваць яешню на вуліцы :) Ммммм...
Рыська чакае аладкі :) |
І ўсе нашыя галоўныя хатнія жыхары таксама ласаваліся аладкамі. Добра, што на патэльню не залезлі, так ужо ім хацелася пачаставацца :)
І Тор таксама :) |
Смачна есці! І цяпла-цяпла-цяпла!
No comments:
Post a Comment