Вітаю!
Вось бывае так, што чагосьці так хочацца вельмі-вельмі, а як атрымліваеш, то ўжо і перахацелася :)
Так у мяне сёння: рэцэпт гэтага найсмачнейшага торту вісеў на лядоўні можа больш месяцу, шукала падзею, каб прыгатаваць. І вось сёння ўсесь дзень ішоў дождж, вольнага часу столькі, што ня толькі торт прыгатаваць...
Вось і прыгатавала гэты шакаладны шакалад з шакаладам. Ну і што Вы думаеце, з'ела адзін кавалачак, і тое не да канца. І больш ня хочацца, муж гэтаму вельмі рады :)
Торт - фантастычны, вельмі смачны, шакаладны і "мокры". Проста нейкае неверагоднае цуда з натуральных інгрыдыентаў і сваімі рукамі, таму вельмі крыўдна, што ня вельмі хочацца есці :) Таму з ня вельмі прыгожымі фотаздымкамі напішу тут рэцэпт, каб прыгатаваць яшчэ раз і не забыцца на яго...

Што і як:
- 150 г сметанковага масла - мяккага, пакаёвай тэмпературы;
- 280 г мукі;
- 3 ст.л. какава;
- 1 ч.л. пітной соды;
- некалькі каменчыкаў солі;
- 125 г шакаладу - паламаць на кавалкі;
- 200 г цукру - можна меньш, атрымалася вельмі салодкім;
- 2 хатнія яйкі - аддзяліць жаўткі ад бялкоў;
- 140 г хатняга ёгурту
Крэм:
- 175 г сметанковага масла;
- 80 г какава;
- 135 г малака (малака не было, былі вяршкі 32%);
- 100 г цукровай пудры (я ж рабіла па рэцэпце, у якім, я думаю, была памылка - 700 г цукру, я паклала 200 - і тое зашмат. Думаю, што трэба было 70, а не 700 О_о)
1. Падрыхтоўка: нагрэць духоўку да 180 град. С. Змазаць сметанковым маслам тры формы d=20 см, прысыпаць мукой.
2. Прасеяць муку з какава, содай і соллю. Шакалад растапіць, пакінуць астываць (у мяне электраплітка, таму я не пакідала астываць, таму што шакалад нават не нагрэўся).
3. Сметанковае масла расцерці з цукрам у крэм. Далей узбіць жаўткі і бялкі, дадаць па чарзе ў масла+ па 1 ст.л. мукі (пункт 2). Затым дадаць вадкі шакалад (пункт 2), ёгурт, частку мукі. Перамяшаць. Затым дадаць усю муку, якая засталася. Акуратна перамяшаць, каб не было камячкоў (я проста ўвесь час працавала міксерам).
4. Выкласці цеста ў формы (прыблізна каля 340 г на кожную), разраўняць лыжкай. Пекчы каля 20-25 хвілін. Прыверыць печыва шпажкай, утыкнуўшы яе ў цэнтр, калі будзе чыстая, то можна даставаць.
5. Крэм: паставіць на нагрэў (іначай вадзяная "баня") масла, какава, малако і цукровую пудру. Варочаючы лыжкай, грэць, пакуль ня стане аднастайны крэм. Пакінуць астываць. Крэм павінен быць густаваты, каб не сцякаў з каржэй.
6. Класці каржы адзін на другі, намазваючы на кожны крэм. Бакі таксама звазаць крэмам.
Калі крэм будзе загусты, можна яго разагрэць.
Мы елі торт пасля таго, як ён пастаяў у лядоўні некалькі гадзін.
Атрымалася, як я і пісала, вельмі смачна і шакаладна :) Але для мяне занадта, я ня вельмі люблю шакаладныя печыва, тарты. Лепш шакалад асобна, усё астатняе асобна. Ня ведаю чаму так :))) А вось муж мой вельмі любіць такі шакалад на шакаладзе, таму гэты торт стаў у яго пакуль фаварытам. Значыць, буду гатаваць яшчэ :) Адзінае, што дадам, гэта садавіну, каб быў больш сакавіты. І меньш цукру ў крэм, бо вельмі салодкі.
Шакаладнага настрою і лёгкага працоўнага тыдню :)
А тым, хто на адпачынку - прыемнага і вітаміннага :) І шакаладнага, як жа іначай!
No comments:
Post a Comment