Вітаю!
У нядзелю ездзілі на кірмаш і набылі маленькіх гусянят.
Такія ж ужо смешныя камочкі :)
Загнаць у курнік цяжка, бо яны не баяцца, не ўцякаюць, а вяцягваюць шыі і спрабуюць гнаць мяне. Тады ўжо кожнага бяру на рукі і нясу, іначай будуць спаць на вуліцы.
Вельмі прыгожыя і мяккія, нібы пух.
Вельмі яны спадабаліся мужу, бо добра ядуць траву. Ды так, што пасля іх і касіць ня трэба, што яго вельмі радуе.
Ня буду доўга тут ля-ля-лякаць, пайду гусянятак пасвіць :)
Прыемнага папаўнення і Вам :)
І цудоўнага настрою!
No comments:
Post a Comment