2015-06-01

Непрыемнасць...

Вітаю!
Першы раз тут буду пісаць пра штосьці дрэннае, але гэта так уразіла, што не напісаць нельга...


Сёння прылятаў драпежнік. Сапсаваў двух прыгожых куранятак Брама. Так шкада!
Я са злосці злавіла гэтага вар'ята сачком.
У нас у курніку нацягнута сетка ад такіх драпежнікаў, а ён неяк залез пад яе і ганяў усіх. Дваіх злавіў.
Я як убачыла, басанож неслася да кур, толькі мацюкі выляталі. Хутчэй за сачок і са слязьмі за ім. Спрабаваў вырвацца, але сетку не прарваў, а трапіў у сачок...


Муж хутка прынес працоўныя скураныя рукавіцы, што выратавала мне рукі. Бо гэтая птушка хоць і была ня большая за майго пеўня, але такая моцная! Так сціснула мне рукі, што парвала бы скуру, каб не рукавіцы.
І вочы такія жахлівыя, проста нейкія не сапраўдныя, вельмі яркага аранжыкавага колеру. Бррр...


Спадзяюся, што настрой не сапсавала.
Такое яно, жыццё, на вёсцы. І добра, і дрэнна...
Усім дабра!

No comments:

Post a Comment