Вітаю!

















Згубілася я трошкі на некалькі тыдзняў.
За гэты час паспелі з'ездзіць у невялічкае падарожжа, адмовіцца ад праэкту са сняданкамі, таму што часу на іх бракуе. Трэба прыдумаць, прыгатаваць, сфатаграфаваць... А з раніцы самы прадукты час, які можна і трэба прысвячаць вучобе. Пагэтаму на такой прыгожай лічбе "55" і спыняюся... Пакуль :) Можа час з'явіцца і я буду працягваць.
А цяпер запрашаю на сняданкі. Калі ласка!

43. Панядзелак: yogurt with banana, cinnamon and honey 😋
.
Ёгурт, банан з цынамонам i мёд. Увесь сняданак на сёння. А, i кубак гарбаты з лiмонам... I можна пачынаць тыдзень.

44. Аўторак: brezel.
.
Традыцыйная нямецкая булка :) У аэрапорце Франкфурта.
Там столькi гэтых булак было.... Вось бы яшчэ адну да гарбаты сёння :)



45. Серада: Japanese soup😁
.
Я ж пiсала, што на сняданак у мяне можа быць усё! Японскi суп, таму што хтосьцi з'еў учора шмат салодкага 🙊🙈😂
Суп быў вельмi смачным. Са свежым зяленiвам цыбулi i кiнзы. Вельмi добра для пачатку дню!

46. Чацвер: cakes/cookies 🍒
.
Нахадзiць 20 км☝ пехатою... Думаю, што мы можам з'есцi такi сняданак 😁
Мерэнга, нейкi кавалак торту са сметанковым крэмам i слойкi з джэмам i заварным крэмам... Так смачна!
Толькi падчас падарожжа можна давзолiць сабе такiя сняданкi. Ды i дэсэрты гэтыя ў разы танней былi ў Барселоне, чым у Турку. Гуляй душа :)

47. Пятнiца: Butterbrot 😂
Схадзiлi на кiрмаш... Якiя там кiрмашы!!! Шмат свежага зяленiва, розных сыроў, садавiны-гароднiны. На кожным вуглу пякарнi, кавярнi з рознымi дэсэртамi, марозiвам... Кожны дзень можна знайсцi штосьцi смачнае i незвычайнае. Чым мы там i займалiся :)

48. Субота: vegetables pie 🐮
.
На сняданак сёння вырашылi завiтаць у кавярню i замовiць пiрагi з гароднiнай 🍅 Смачныя, мяккiя пiрагi. Яшчэ адна добрая iдэя для сняданку 🙄

49. Нядзелька: vegetarian pizza 😋
.
Кожны день мы праходзiм пехатою 20 км па горадзе. Цiкавы горад, прыгожы...
Вось падчас такога шпацыру знайшлi пiццэрыю, да якой была вялiкая чарга з мясцовых жыхароў, а гэта добрая прыкмета 😉
У першы раз купiлi па вялiкiм кавалку на ланч, а сёння завiталi за сняданкам.
Смаката! Сыр з казiнага малака i вяленыя памiдоры са шпiнатам. А ў мужа - "чатыры сыры".



50. Панядзелак: seafood paella and paella negra 😋
.
Усё! Усе пляны на падарожжа выкананы, усё пагледзелi i пакаштавалi 😉 Можна ехаць дахаты.
А на сняданак сёння выбралi паэлью з марскiмi гадамi i чарнiламi каракацiцы.
Мне дасталася чорная... Смачная! З арцiшокамi, мiдыямi, крэветкамi... Траплялiся зялёны гарох i кавалкi васьмiногаў.


51. Аўторак: mojito/mandarin and cherry/hazelnut ice cream 👌
.
Ледзьве паспела сёння з гэтым сняданкам ня толькi сфоткаць/выкласцi пад вечар, але проста паснедаць...
Але марозiва было шыкоўным 😊
Маё - махiта з мятаю i мандарынавае з iмбiром. Такое свежае! Трэба шукаць рэцэпт 😁 А муж выбраў традыцыйна вiшню, што таксама было вельмi смачна, i лясны гарэх.
Хатнюю нутэлу я ўжо ўмею, засталося прыгатаваць гэтае марозiва. Тут быў ня проста водар гарэха, былi сапраўдныя гарэхi!
А заўтра - каша 😂 Скончылiся вакацыi.

52. Серада: oats porridge with honey, banana and cinnamon 😊
.
Ну вось, нармальная ежа пайшла 😂
Аўсянка з каштанавым мёдам, цынамонам i бананамi.

53. Чацвер: peas porridge, egg and avokado 👍
.
Гарохавая каша з яйкам i авакада.
У Фiнляндыi гарох вельмi папулярны. Летам ён прадаваўся лускаўкамi/стручкамi. А цяпер сушаны 😊 Ёсць i марожаны. Яго смачна на патэльнi разагрэць i дадаць тварожнага сыру... Уууу, гэта такая смаката!
А сушаны я размочваю ноч у вадзе, а потым вару кашу, дадаю сушаны кроп, сушанаю салодкую папрыку, куркуму, кардамон i трошкi праванскiх зёлак. Мялю блэндэрам, таму што не разварваю поўнасцю гарох. I такая каша смачная атрымлiваецца!
А яшчэ з такога размочанага гароху смажу катлеты 😁 Зялёёёныя😁 Таксама вельмi смачныя!

54. Пятнiца: oats porridge with honey, banana, cinnamon and apple.
Сняданкi проста паўтарацца... каша адна-другая-трэцяя... Прыдумляць штосьцi - няма пакуль жадання, таму што хочацца свайго звычайнага бутэрброду: хлеб, авакада, яйка i зяленiва :) Чым я i снедаю апошнi тыдзень 😂 Таму i спыняю свой марафон са сняданкамi 😥

55. Субота: homemade bread with peanut butter and grape jam 😋
.
Хлеб: вада, мука i соль...
Масла з гарэхаў.
Варэнне з хатняга вiнаграду, нiбы жэле...
Самы сапраўдны хатнi сняданак!
I фотаздымак часоў маёй вёсачкi, хатняга хлебу i мараў... А цяпер гэта проста ўспамiны.
Цi сумую? Вельмi... Цi хачу вярнуцца? Зусiм не хачу... але сумую...
Цудоўнага настрою i сонечнага настрою!
I смачных сняданкаў!