Кветкі на балькон
Вітаю! Як вашая вясна? Ці з’явіліся ў вас ужо кветкі на бальконе? У нас ужо з’явіліся і гэта чароўна! Я выбрала духмяную гваздзіку, ільвіны з'еў і некалькі зёлак да гарбаты. І хочацца колераў! Таму і пятуніі, і анюціны вочкі тут, і розныя нямезіі 🥰 Душа пяе! Але яшчэ я знайшла інжыр ізноў! Я так пра яго марыла! Таму агароду на бальконе быць у гэтым годзе. Так хораша там! Так спакойна! Забаўка малому таксама падлічваць цыбулінкі, з якіх вылезлі шчыпяры. І столькі адразу пытанняў, а чаму, а як... Вясна адраджае ўсё навокал і маю душу таксама💚 Шчаслівай вясны! Спакойнага лета! Прыгожых кветак!