2017-01-22

Сняданкi 1-7/365

Вiтаю!
Апошнiя пару месяцаў я ўвязваюся ў нейкiя аванцюры... Спачатку маляваць кожны дзень, 365 малюнкаў, на свой дзень народзiн.
Затым марафон тэкстаў, дзе кожны дзень нам давалi пэўнае слова-тэму. Тут у блогу засталося выкласцi пару апошнiх слоў...

I вось так мне спадабалася пiсаць кожны дзень, што я вырашыла пачаць для сябе "365 сняданкаў". I мне гэта падабаецца 😄

Увесь мой блог да гэтага быў таксама нейкiм праэкт. Муж назваў гульнёй... Можа i так, але гэтая гульня пакiдае за сабою фотаздымкi i словы, да якiх прыемна вяртацца.
Таму запрашаю на сняданкi. Калi ласка!
(Тэксты пад фотаздымкамi з iнстаграму, прамая трансляцыя, так сказаць 😂)


7. Нядзелька. Хатнiя круасаны.

Другi раз iх раблю. Гэтым разам усё было вельмi проста: учора замест малявання вырашыла адпачыць i прасаваць кашулi 😄 Вы ж чыталi пра мой адпачынак падчас марафону тэкстаў, праўда? Ну вось, а каб сумна не было адначасова замясiла цеста.

Кожныя 30 хвiлiн катала я гэтая цеста, складала яго туды-сюды... Не складана, зусiм.  Першы раз я працавала з вялiкай колькасцю цеста, вось там складана, а тут мякка так усё адбывалася. Незаўважна.

Спякла пробных тры штукi адразу увечары... Смачныя, але я занадта тоўста раскатала iх. Ды адступаць не было куды, таму что усё цеста ўжо сфармавала ў круасаны. Проста пакiнула на ноч  у лядоўнi, а ранiцай пякла... I яны выраслi ў 2 разы большымi, чым першыя тры! .
I такiя лёгкiя, i такiя смачныя! 
Усяго-та трэба было пачаць прасаваць кашулi.... 😉😂



6. Субота. Налiснiкi.

Познi лянiвы сняданак суботы! 
Налiснiкi з хурмой - адкрыццё для мяне. Так смачна! Нiбы нейкi касмiчны крэм унутры...
З бананам проста смачна, а груша i манга на дэсэрт 😉
.
Панскi сняданак i па водарах,  i па смаках, i па часе... Але раз на тыдзень можна зрабiць сабе невялiчкае свята😄



5. Пятнiца. Сырнiчкi. 

Сырнiчкi са смятанкай, чарэшневым варэннем i бананам...
Учора думала, што дарэмна я замахнулася на 365 сняданкаў. Ну гэта нерэальна! Кожны дзень новы рэцэпт, фотаздымак прыгожы... 

Можа быць я з рэцэптамi што i прыдумаю, а вось з фотаздымкамi.



4. Чацвер. Хлеб, сыр i авакада.

Просты сняданак, нiчога не гатавала😄 Хлеб, авакада, сыр i вяленыя памiдоры... Ух, як прыгожа гучыць на шведскай мове: soltorkade tomater... Так i хочацца кавалачак гэтага сонейка, што засталося ў памiдорках, пакласцi ў рот 😆



3. Серада. Пiрог з грыбамi i салодкай цыбулькай.

Ну што ж, трэцi сняданак частаваў мяне пiрагом з грыбамi i салодкай цыбуляй. 
Звычайна гэты пiрог называюць тарт-татэн. Але я адышла ад традыцыйнай фармоўкi i проста выклала начынне зверху, як пiццу. 
Адразу скажу, што цыбуляй ня пахне. Гэта чырвоная салодкая цыбулька гатавалася з мёдам i бальзамiкам... I гэта так магiчна! Iначай не назавеш тое, у што ператвараецца цыбуля. 
У першы раз, як я прыгатавала гэты пiрог, муж не паверыў, што гэта цыбуля! 😄 Яна ня проста смачная, яна вельмi смачная! .
Усё было зроблена звечару, ранiцай толькi адкрыў печку, паставiў i забыўся на 30 хвiлiн... А пiрог сам пра сябе нагадае смачным саладкаватым водарам пясочнага цеста, грыбоў i мядовай цыбулькi... 

 

2. Аўторак. Аўсянка з бананам, яблыкам i цынамонам.

Любiмая аўсянка😄 з марожанымi малiнамi, бананам, яблыкам, цынамонам i мёдом.

Зрабiла фотаздымак, кажу мужу: " Ну вось цяпер падсыплю цынамону столькi, колькi трэба. Iначай не зразумела будзе, што я ем..." Але муж пераканаў сфатаграфаваць менавiта так, як ем 😂
Вось ТАК вельмi смачна!



1. Панядзелак. Хлеб, авакада, сыр i яйка.

Раней, калi я вяла блог i жыла на вёсцы,  у мяне была  там рубрыка "Мясцовы сняданак суботы". I цяпер мне вельмi цiкава праглядаць тыя запiсы. Таму я вырашыла пачаць iзноў, але ў большым фармаце 😄 365 сняданкаў кожнага дню...

У блог буду выкладаць за тыдзень, 7 штук адразу, таму што асаблiва гатаваць не планую (так я думала тыдзень таму😂).
Ну што ж пачнем з майго фаварыту апошнiх тыдняў: чорны хлеб, авакада замест сметанковага масла, сыр, смажанае яйка з вадкiм жаўтком. Ну i вiтамiн С у выглядзе апельсiну i гарэшкi на дэсэрт. I гарбата з сушанымi малiнамi-чарнiцамi 😄
_ _ _ 
Вось так усё пачыналася, ня ведаю дакладна, што будзе на гэтым тыднi, але будзе смачна!

Цудоўнага настрою i смачных сняданкаў!

No comments:

Post a Comment