А я тут сабе малюю, а ў блог i ня думаю выкладаць... Трэба выпраўляць памылку, каб не было ўражання, што я толькi сняданкi гатую 😂
.
На свой дзень народзiн вырашыла пачаць гэты праэкт "365", каб рабiць малюнак кожны дзень. Але кожны дзень прыдумляць тэму вельмi засмучае, таму я вырашыла выбiраць адну тэму на тыдзень.
.
Тэма першага тыдню - дзень народзiн, iм пачну, iм жа i скончу праз год...
.
На сягодня я ўжо скончыла восьмы тыдзень. Гэта захапляльна! Часам складана, канешне, але вельмi цiкава iсцi ў гэтым накiрунку, куды ён прывядзе.
.
Першыя малюнкi я рабiла на простай паперы. Купiла невялiчкi нататнiк для скетчаў, таму што патрэбнага памеру з акварэльнай паперай у нашым горадзе не было...
.
Вынiк быў ня вельмi, таму я пачала маляваць на акварэльнай паперы, толькi выразаю пад памер нататнiка, у якiм пачала маляваць 😂
.
Усё ня проста!
Але цiкава! Запрашаю, тыдзень 1/52: дзень народзiн!
Гэтае мядзведзянятка - мой фаыарыт! Такi мiлы!
Малюю я вечарамi, таму i фотаздымкi пакуль такiя, на жаль😔
Але для гiсторыi тут захаваю.
Цудоўнага настрою!
No comments:
Post a Comment