2017-01-20

Верш пра лета

У дзяцiнстве я пiсала вершы. Простыя дзiцячыя "нi пра што"...
Я нават забылася бы на гэта, каб у гэтым годзе не пачала iзноў...
Першыя, трошкi "квадратныя", але шчырыя! Калi ласка!

Пра лета



Хочацца кубачак лета такi,
У якiм усё перамешана:
Сонейка промнi, кроплi расы,
матылькi i сунiцы,
Што пахам сваiм цягнуць мае
успамiны дзяцiнства...
.
А там басанож бяжыш ты навыперадкi
з матыльком,
Ды ён абганяе...
Але водар сунiц i яго, i цябе да сябе прыцягае.
.
I вось ты стаiш у градах сунiц,
Капошашся там асцярожна,
Каб матылькоў з усiх ваколiц
Не патрывожыць.


2 comments: