Вітаю!
Сёння ў нас вельмі смачны сняданак...
Сёння ў нас вельмі смачны сняданак...
Tiramisù
Так склалася, што настрой святочны да нас з мужам прыходзіць адначасова. І вось ён у вечары пятніцы прывез мне ружы, такія прыгожыя і духмяныя.
Са Святам Кахання!
А я ў гэты час рабіла Tiramisù :) Як так адбываецца, сказаць цяжка, але вельмі прыемна рабіць прыемнасці адзін аднаму...
Што і як:
1. Бісквіт:
- 6 яек;
- 1 шклянка цукру;
- 1 шклянка мукі.
- Бялкі трэба аддзяліць ад жаўткоў і паставіць на 15-20 хвілін у лядоўню.
- У той жа час перамешваю жаўткі і пакідаю без лядоўні.
- Халодныя бялкі ўзбіваю (каб трымалася добрая пена і бялкі ўзбіліся я дадаю адзін каменчык марской солі або лімоннай кіслаты), дадаючы паступова цукар (цукар мялю ў пудру, так лепш ён раствараецца ў бялказ і лепш падымаецца бісквіт). Можна ўзбіваць міксерам, але мне больш падабаецца рукамі - венчыкам.
- Калі бялкі ўзбіліся ў пену (павялічыўся аб'ём прыблізна ў два-тры разы), дадаю жаўткі.
- Затым па лыжцы дадаю муку, адначасова працягваю ўзбіваць цеста.
- Выпякаю на блясе ў папярэдне разагрэтай да 200 С духоўцы 15 хвілін. Бісквіт атрымліваецца прамавугольнай формы, 4-5 см у вышыню.
- Пасля таго як бісквіт астыў, разразаю на кавалкі 2х6 см, каб было зручна выкладаць у форму.
2. Крэм:
- 500 г сыру маскарпонэ;
- 2 жаўткі;
- 35 г цукровай пудры для жаўткоў;
- 2 бялкі;
- 25 г цукровай пудры для бялкоў.
- Бялкі ўзбіць у пену з цукрам, паставіць у лядоўню.
- Жаўткі ўзбіць з цукрам.
- Дадаць сыр маскарпонэ да жаўткоў, працягваючы ўзбіваць крэм пакуль сумесь не стане аднароднай.
- Затым дадаць узбітыя бялкі, асцярожна перамешваючы крэм.
- Раздзяліць крэм, які атрымаўся на дзве часткі.
3. Суніцы:
- У суніц адрэзаць хвосцікі, раздзяліць на дзве часткі.
- Першую - разрэзаць на кавалкі.
- Другую - большыя суніцы - пакінуць для ўпрыгожвання.
4. Свежая садавіна для прапітвання бісквіту:
- два персікі і два нектарыны змалоць блэндэрам. Раздзяліць на дзве часткі.
5. Верхні слой - крошкі бісквіту:
- Трэба ўзяць форму з высокімі борцікамі.
- Першы слой - кавалкі бісквіту заліць змеленай садавінай (пункт 4).
- Другі - крэм з сыру (пункт 2).
- Трэці - разрэзаныя на кавалкі суніцы (пункт 3).
- Чацвёрты - кавалкі бісквіту заліць змеленай садавінай (пункт 4)
- Пяты - крэм з сыру (пункт 2).
- Шосты - крошкі бісквіту з какавай (пункт 5).
- Сёмы - цэлымі суніцамі ўпрыгожыць дэсэрт.
- Пакінуць на ноч у лядоўні...
І можна снедаць.
За кошт таго, што садавіна была сочнай, кавалкі бісквіту вельмі добра прапіталіся.
Увогуле торт-дэсэрт атрымаўся вельмі сочным, смачным і тлустым. Як раз тое, што неабходна на сняданак.
А сняданкі суботы... яны такія... сняданкі суботы...
Смачных сняданкаў!
No comments:
Post a Comment