Добрай суботняй раніцы!
Сёння такая цудоўная раніца, такая цёплая і сонечная...
І такі смачны сняданак сёння атрымаўся, што хуценька тут пішу і бягу даядацьа то не застанецца :)
Атрымалася нам з Торушкам схадзіць у лес. Як я пісала раней, адна я баюся хадзіць, муж заняты працай, а вось ахоўнік мой верны Тор Торыч толькі рады, калі яго куды-небудзь бяруць.
І вось паехалі мы з Торам пагледзець, ці ёсць ужо што збіраць, бо на кірмашы ва ўсю гандлююць чарніцамі.
Што сказаць, атрымалася смачна. Грыбоў і кропу водар, сакавітасць капусты і цыбулі...
А цеста гэтае атрымліваецца крохкім, нібы слаістым, прапітваецца сокамі начынкі. Смачна, што сказаць...
На свой пірог кінула некалькі кавалкаў любімага сыру з блакітнай цвіллю. Сыр саланаваты, ну вельмі мне смачна (муж такі сыр ня любіць, таму прыходзіцца ласавацца адной).
Сёння такая цудоўная раніца, такая цёплая і сонечная...
І такі смачны сняданак сёння атрымаўся, што хуценька тут пішу і бягу даядаць
Атрымалася нам з Торушкам схадзіць у лес. Як я пісала раней, адна я баюся хадзіць, муж заняты працай, а вось ахоўнік мой верны Тор Торыч толькі рады, калі яго куды-небудзь бяруць.
І вось паехалі мы з Торам пагледзець, ці ёсць ужо што збіраць, бо на кірмашы ва ўсю гандлююць чарніцамі.
І назбіралі...
Назбіралі лісічак і чарніц.
Чарніцы толькі-толькі пачынаюцца, такія вялікія і сакавітыя, і вельмі салодкія...
Тор, канешне, дапамагаў збіраць. Як толькі я знаходжу цудоўную палянку з ягадамі, Торушка ўжо тут, лягае ў самыя лепшыя кусты і пачынае есці мае ягады. І так акуратна ў яго атрымліваецца: асцярожна зубкамі зрывае па адной ягадцы і доўга яе жуе (ну не трапляе адразу маленькая ягадка на яго не маленькія зубкі :)
Можна адразу зразумець, што надоўга яго не хапае, тады ён ідзе і лезе ў маё вядро: "Там та смачней і болей!"
Вось так і змагаемся за ягады...
Наш здабытак.
Адразу было вырашана, што лепш за пірагі на сняданак нічога не прыдумаць. Таму пірагі.
З вечара было прыгатавана пясочнае цеста:
- 300 г сметанковага масла
- 600 г мукі
- 5 г марской солі
- 15 мл яблычнага воцату
- 170 мл вады
Сметанковае масла парэзала на кавалкі. 20 хвілін яно павінна паляжаць пры пакаёвай тэмпературы. Закінула ўсе інгрыдыенты ў хлебапечку на праграму "замес цеста" і праз дваццаць хвілін дастала ўжо гатовае цеста, вельмі зручна.
Раней рабіла такое цеста рукамі, вельмі проста, цеста атрымліваецца з прыгожымі пражылкамі масла. Цеста неабходна пакінуць на ноч у лядоўні.
Раніцай, перад тым, як пачынаць працаваць з цестам, неабходна дасцаць яго, каб яно паляжала пры пакаёвай тэмпературы каля 20 хвілін.
І можна "катаць" :)
З гэтага цеста у мяне атрымаліся адзін вялікі пірог і 16 маленькіх.
Рабіла два начынні для пірагоў:
- адзін салодкі: чарніцы з заварным крэмам;
- другі з лісічкамі.
Спачатку пра лісічкі.
Закінула ў начынне ўсё, што было: лісічкі, цыбулька са шчыпярамі, кроп, капуста пак-чой, 200 г тварагу, 2-3 ст.л. смятаны, 2-3 ст.л. аўсянай мукі, сыр джугас - на вока - на свой густ, 3 яйкі (дзякуй курачкам :)), соль марская - некалькі каменьчыкаў.
Выклала на цеста, пякла пры 180 градусах С 50 хвілін.
Што сказаць, атрымалася смачна. Грыбоў і кропу водар, сакавітасць капусты і цыбулі...
А цеста гэтае атрымліваецца крохкім, нібы слаістым, прапітваецца сокамі начынкі. Смачна, што сказаць...
На свой пірог кінула некалькі кавалкаў любімага сыру з блакітнай цвіллю. Сыр саланаваты, ну вельмі мне смачна (муж такі сыр ня любіць, таму прыходзіцца ласавацца адной).
Для салодкіх пірагоў формы выклала цестам, зверху паклала фальгу і гарох, каб атрымаліся пустыя "кошычкі", якія пазней, як астынуць, можна запоўніць крэмам і чарніцамі.
Пякла 25 хвілін пры 180 градусах С.
Для заварнога крэму спатрэбіцца:
- 2 яйкі;
- 0,5 шклянкі цукру (я выкарыстоўвала карычневы, атрымліваецца не такім салодкім і з карамельным колерам);
- 2 ст.л. мукі;
- 250 мл малака;
- 160 г сметанковага масла.
У каструльцы неабходна змяшаць яйкі, цукар і муку, каб не было камячкоў. Дадаць малако, перамяшаць і паставіць варыцца. У мяне электрычная плітка, вельмі зручна карыстацца пры гатаванні розных крэмаў, шакаладаў. Выстаўляю маленькую тэмпературу і нічога не прыгарае, не выкіпае. Усё варыцца само, толькі час ад часу трэба варочаць.
Варыць трэба хвілін 10, каб крэм загусцеў. Затым можна пакінуць, каб крэм астыў і ўзбіць з маслам. Маё масла было замарожаным, таму я адразу кінула яго ў крэм. Узбіла венчык і крэм гатовы.
Прыгожы колер атрымаўся...
Можна разліваць у кошычкі і ўпрыгожваць чарніцамі.
Неабходна паставіць на некалькі гадзін у лядоўню, каб крэм застыў.
І можна ласавацца...
Крэм атрымаўся ў меру салодкім, а свежыя чарніцы далі прыемную сакавітасць і кіслінку.
Смачных сняданкаў і цудоўнага настрою :)
No comments:
Post a Comment