2014-06-07

Кветкі чэрвеня

Вітаю!
На вуліцы ўжо тыдзень, як лета. І столькі ўсяго цвіце, што проста нельга не падзяліцца...
І першая півоня, такая духмяная і прыгожая...



Шыкоўны куст півоняў застаўся ад былых уласнікаў. Першы год куст быў засыпаны зямлёй, я ўжо не спадзявалася, што штосьці будзе на наступны год. А тут такі падарунак! Прыемна...



Пятуніі...


Расаду пятуній вырошчвала сама. І цяпер вельмі прыемна, як яны ўсміхаюцца са сваіх гаршочкаў, нібы дзякуюць за працу і дагляд. І шчыра дораць прыемны пах і мноства кветак.




Дыцэнтра...
Падмерзла вясной, таму кветак ня шмат, мінулым годам было больш. Але што ёсць і тое добра. Гэта ўспамін з дзяцінства, раней на вёсцы шмат такіх расло, толькі сэрцы былі, здаецца, большымі. Або гэта я была маленькай?! 


Лабелія...
Таксама з расады.
Адна толькі кветачка пакуль цвіце, але шмат бубешак на іншых. Думаю, што хутка будзе больш.


Ірыс... 


Ірыс быў куплены гады два таму на мясцовым кірмашы. У гэтым годзе падзяліла куст, які вырас, на тры. І ўсе тры пасля перасадкі добра цвітуць.

Жоўтая дуброўка (лапчатка)...
Гавораць, што можна заварваць як гарбату. Я яшчэ не каштавала, зусім маленькі кусцік у нас.


Віёла...
Расаду таксама вырошчвала сама, першы раз у жыцці. Намучалася з ёю, але, здаецца, навучылася, на наступны год буду сеяць іначай :)






Званочкі...
Куст сядзець пару год зусім маленькі, выпусціць пару кветак і ўсё. А гэтым годам вырас большым за півоню. І кветак даў такі венік, што не магу нарадавацца на яго.


Як гэты куст называецца, ня ведаю :) Падарунак бацькоў мужа.
Самае цікавае, што гэта не кветкі на галінках, а лісточкі ружова-бела-зялёныя...

 Дэкаратыўны часнок.
Прывезены быў з Амстердаму два гады таму. Цвіце першы раз.


І мае любімыя пеларгоніі...



Белая пеларгонія цвіце з сакавіка.
Адны кветкі вянуць, другія зацвітаюць. І так ужо трэці месяц.





Зімовая цыбулька...


І рамонкі, куды ж бяз іх на вёсцы, яны паўсюль.
Хутка будзе рамонкавае мора...


Квяточнага настрою :)

No comments:

Post a Comment