2014-06-07

Снітка смажаная або сняданак суботы

Вітаю!
Сёння субота, таму пра сняданак.


 Я падумала, што было бы цікава гатаваць толькі з тых прадуктаў, якія мясцовыя (або амаль з мясцовых), якія ёсць "цяпер" (у той сезон, калі страва гатуецца).

І вось тое, што ёсць сёння ў мяне з агароду:

- Цубуля-шчыпяры і кроп для салаты.
- Рамонак, шалфей, мята і рэвень для гарбаты.
- Снітка і яйкі для асноўнай стравы.
- Дзве першыя сунічку з гароду на дэсэрт (былі з'едзены яшчэ да сняданку, такі сапраўдны смак суніцаў!).
- Півоня для настрою :)

Што і як:
Снітку (або Сныть обыкновенная, або Aegopodium L) трэба памыць і абсушыць на рушнічку.


Вось яна, снітка-прыгажуня. Ня буду пісаць шмат пра яе, сеціва змяшчае мноства інфармацыі. Адзінае скажу, забягаючы напярод, вельмі смачная!!!


Далей трэба змяшаць 3 яйкі, 2 ст.л. аўсянай мукі (можна і пшанічнай), 2 ст.л. смятаны, 1-2 ст.л. цвёрдага сыру, нацертага на мелкай тарачцы (у мяне быў джугас літоўскі), соль-перац змелены на свой густ.


Затым трэба макаць суквецці ў яечную сумесь...


І класці смажыцца на патэльню з аліўкавым алеем. Прыемны праны пах стаяў на ўсю хату...


А вось і першая партыя. Хвосцікі засталіся амаль свежымі. Іх можна таксама есці (мужу майму падабаецца з хвосцікамі), а мне больш падабаецца ніжняя частка з кветкамі і яйкам...


На смак снітка атрымалася прыемнай, падобнай на грыбы-парасонікі (зонтики), з мяккім водарам ці кропу, ці нейкіх іншых зёлак. Яшчэ не зразумела :)
На сняданак мужу да сніткі была запечаная бульба з рыбай, але мне хапіла і толькі сніткі. Думаю, што можна і проста яешню са сніткай смажыць, так будзе прасцей.


А на дэсэрт была гарбата з першых зёлак з мёдзікам. Я ў імбрык (у нас тры л) закідаю або зёлкі, або ягады на кампот. Даводжу амаль да кіпення і выключаю. І гарбата настойваецца вельмі добра, становіцца насычанай і водарам, і смакам...


Цудоўных выходных :)

No comments:

Post a Comment