Усім восеньскае прывітанне!
Ужо на календары ідзе другі месяц восені. З майго вакна бачны прыгожы лясок, расфарбаваны ў яркія фарбы: тут і жоўты, і аранжавы, і чырвоны, і зялёны...
Вельмі прыгожа і сумна. Сумна ад таго, што яшчэ адзін год хутка скончыцца. Ён праляцеў галопам (ня дзіўна, год Каня ўсё ж).
Хутка прайшла вясна, халодная. Хутка прайшло лета, і са спёкай, і з халадком. І вось другі месяц восені ўжо пачаўся.
Цікава назіраць за зменамі, яны неяк адбываюцца не заўважна. Нібы ў ночы хтосьці прайшоў і расфарбаў лісце на дрэвах, пакінуў жоўтыя плямы ў траве. А пад раніцу раскідаў лёгкі марозік, каб не было так сумна прачынацца, каб раніца была прыгожай.
Вось такі ў мяне настрой, і такія мае дні восені, дакладней мае ўражанні.
І каб падняць настрой, каб сагрэцца, прыгатавала суп з марскіх гадаў :)
Страшна?! Смачна! Цікава...

Былі куплены ў Менску і ляжалі ў маразілцы, чакалі свайго лёсу: кальмары, каракаціцы, васьміногі, крэветкі.
Пасля нядаўняй непрыемнасці са свежай рыбай, (проста прамаўчу) глядзець на рыбу, адчуваць яе пах не магу. Але трэба было штосьці гатаваць, таму вырашыла варыць суп з марскіх гадаў без рыбы.
Што і як:
- марскія гады: кальмары, каракаціцы, васьміногі, крэветкі - па 100 г кожнага (пачысціць, памыць, парэзаць на кавалкі;
- аліўкавы алей - 8-10 ст.л.;
- 3 цыбуліны шалот (можна парэй, пачысціць, памыць, парэзаць на кавалкі);
- 3 зубчыкі часнаку (пачысціць, памыць, парэзаць на кавалкі);
- некалькі галінак чабрацу;
- 100 мл белага сухога віна;
- 500 г памідораў у сваім соку (памідораў не было, было хатняе леча з перцам, баклажанам, памідорам ад бацькоў мужа. За што вялікі дзякуй, вельмі смачна атрымалася);
- 500 мл вады (можна булён ад рыбы).
Гатавала я адразу ў глыбокай патэльні з тоўстымі сценкамі (штосьці падобнае да савецкіх "утятниц"). Нагрэла алей - 4 ст.л., смажыла марскіх гадаў да гатоўнасці (5-10 хвілін). Пераклала на талерку.
Дадала яшчэ алей на патэльню, смажыла цыбулю-часнок-цабрэц - хвілін 2-3.
Дадала леча, смажыла яшчэ пару хвілін. Змалола брэндэрам у пюрэ, таму што леча было з кавалкамі гародніны. Калі проста памідоры, то нічога малоць ня трэба.
Затым дадала віно і выпарпала вільгаць да паловы аб'ёму. Затым дадала ваду, пачакала як з'явяцца бурбалкі, выклала смажаных марскіх гадаў.
Паменшыла нагрэў і варыла суп, пакуль не пачаў ізноў булькаць. 5 хвілін і выключыла, пакінула на плітцы, не закрываючы крышачкай.
Перад тым як есці, зрабіла сухарыкі з хатняга белага хлеба з козім цвёрдым сырам: хлеб парэзала на кавалкі, пару ст.л. аліўкавага алею, горстка сыру і запякала 15 хвілін пры 180 градусах С на рэжыме нагрэву "Турба-грыль".
І сёння, у гадзіну дня гэтым снедалі :) Чаму ў гадзіну? Таму што прачнуліся толькі а 12 раніцы, а леглі а 5. Не люблю начную працу, але часта такое здараецца...
І было вельмі смачна, сытна, лёгка. І незвычайна!
Таму смачна есці, а я пайду што-небудзь яшчэ з'ем...
Лёгкага працоўнага тыдню і цудоўнага настрою:)
No comments:
Post a Comment