Добрай ночы! Добрай раніцы! Добры дзень!
Як Ваш настрой? Як справы?
Спадзяюся, што добра :) Мая нядзелька сёння, якая вось-вось скончыцца, прынесла шмат прыемных скарбаў, хатніх спраў, цяплыні і ўтульнасці.
Але тут хачу распавесці пра лес і лясны ўраджай, які сёння мы з мужам назбіралі.
Што тут шмат гаварыць, тут трэба глядзець...
(толькі самыя прыгожыя фотаздымкі, якія атрымалася сёння зрабіць. Спаткалі дождж, трошкі змерзлі і было ўжо не да фотаздымкаў)

Знайшлі штук дзесяць баравікоў, такіх малодзенькіх, на тоўстых ножках. Вельмі прыгожа!
Я ад радасці скакала вакол гэтага баравіка, а муж смяяўся з мяне. Але так прыемна ісці-ісці, і нібы з-пад зямлі вырас ён, уладар лесу - Баравічок.
Падбярозавікаў і падасінавікаў знайшлі штук 15-20, некалькі жменяў маслякоў. І шмат польскіх грыбоў. Тут іх ніхто не бярэ, але мы пару год таму назбіралі іх некалькі кашоў, перабралі, вымачылі ў вадзе (мянялі ваду, пакуль не стала светлай), адварылі і замарозілі. І елі ўсю зімку з капустай, смятанай, бульбай. Было смачна. І чаму не бяруць?!
А гэтую сямейку баравікоў знайшоў муж. Ён, праўда, не скакаў. Спачатку не зразумеў нават, што за грыбы. Але мне так хацелася, каб і ён знайшоў баравіка. А тут адразу чатыры штукі на адным месцы. Мужчыны, што сказаць...
Самыя прыгожыя баравічкі, якія я бачыла...
А пасля дажду па ўсім лесе віселі вось такія пацерці. Прайсці побач проста так нелька, вельмі прыгожа і казачка выглядае. Такое пачуццё, што павучок пляце гэтыя пацеркі сам :)
Бывай лета! Сустрэнемся праз год!
Лёгкага працоўнага тыдню і грыбных выходных :)
Да сустрэчы!
No comments:
Post a Comment