Вітаю!
Амаль на два тыдні я выпала з блогу. Але на гэта былі свае прычыны, пра якія хочацца распавесці...
Як я пісала раней, апошні сняданак быў сняданкам-развітаннем з мужам на тыдзень. А бяз мужа я амаль не гатавала, таму што сама мала ем. Ды і сабе гатаваць не было жадання, было сумна. Таму тыдзень прайшоў у хатніх справах, паездках, чаканні, грыбах, ...

Прыехаў муж з тэмпературай (прастуда). Таму ізноў было не да ежы, не да блогу. Тэмпература была 38, хваляванні, соплі (ну што зробіш, жыццё :)
Ізноў чаканне, хваляванне, грыбы...
За тры-чатыры дні тэмпература прайшла. Столькі радасці!
Тут і гатаваліся смачныя стравы: наліснікі з баравікамі, запяканка з бульбы з чырвонагаловікамі, маркоўны торт, печыва з суніцамі. Але захварэла я, не было ні часу, ні жадання фатаграфаваць. Ізноў той жа шлях: чаканне, тэмпература, грыбы... І качкі...
Летась купіла качанят пекінскай качкі, бройлераў, каб было восенню на мяса. Выраслі бройлеры, выраслі качкі. Але так шкада!
Было цяжка іх секчы, было вельмі-вельмі шкада. Але тут ёсць і адзін плюс: магчыма гэта паўплывае на нас, каб перайсці на вегатарыянства :)
І вось здавалася, што я ўжо амаль здаровая, але сёння стала горш, таму што ўчора ўвесь дзень была на вуліцы: скубалі качак, смалілі... Як добра, што бацькі мужа прыехалі дапамагаць :)
І сёння спраў вельмі шмат: зрабіць тушонку з качак. паставіць хлеб, прыгатаваць есці... Можа схадзіць у грыбы?! Я ўжо пяць !5! разоў гаварыла, што больш не пайду: больш за 15 л насушылі, некалькі пакетаў паклалі ў маразілку. А колькі з'елі...
Ці ёсць тэмпература, ці няма, але багатая восень запрашае ў грыбы. Таму пайду, каб паспець сабраць апошні ўраджай у гэтым годзе :)
Грыбных выходных:)
А пра сняданак напішу, як толькі стане лягчэй...
No comments:
Post a Comment