2014-09-01

Уражанні дню (панядзелак, верасень-01-2014)

Прывітанне!
Аказваецца, што я люблю восень... Таму што яна дорыць шмат прыемнага, прыгожага і духмянага.
І вось сёння мы ізноў хадзілі ў грыбы, хадзілі на тое ж месца, што і ўчора :) І знайшлі баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі, маслякі і лісічкі. І тры літры брусніц назбіралі. Ягады цяпер вялікія, чырвоныя-чырвоныя, некаторыя ажно цёмныя, вельмі сакавітыя і смачныя.
Ну а Вам прапаноўваю самыя прыгожыя, на мой погляд, фотаздымкі, якія сёння атрымалася зрабіць...
...
Сямейка чырвонагаловікаў.





...
Сямейка баравікоў 1 
(за імі сядзеў трэці баравік з наступнага фотаздымку).



Маленькі баравічок з сямейкі 1, якога я магла прапусціць, бо з моху была бачная толькі невялікая частка галавы.

... 
Сямейка баравікоў 2.
Трэці баравік убачыла пасля таго, як зрэзалі гэтых двух.


Баравік з сямейкі 2.

...
Адзінокі баравічок. Ягоная сямейка або яшчэ не вырасла, або была сабраная намі ўчора :)
Але ў кошыку ўсім было весела...

...
Каханкі.
На адным месцы расло, здаецца, штук 5. Вось гэта была сямейка :)
Але гэтыя так прыгожа прысланіліся адзін да аднаго. Вось гэта каханне, грыбное, шчырае...



Ну вось так і пачалася ў нас каляндарная восень. Вельмі-вельмі шыкоўная!
Вось сяджу і думаю, што з усім гэтым дабром рабіць?!
Цудоўнага настрою :)

No comments:

Post a Comment