Вітаю!
Сёння я ізноў з абноўкай для лета :) Як мне падабаецца такая справа: лён, вышыўка...
У такой спадніцы можна "лятаць"!
Узор, які я вышывала на спадніцы - Голуб і галубка - сімвал кахання.
Вось цытата з кнігі "Беларускі арнамент":
... гаворыць 80-гадовая Н.Гаравая: "...Калі мне было 17 гадоў, я закахалася ў Паўліка. Белагаловы, з сінімі вачыма, ён быў дужа добры. Мне параілі бабулі, і я вышыла ручнік з голубам і галубкай ( - такі ўзор, як я вышыла на спадніцы - ). Калі Паўлік пачуў пра гэта, прыслаў да мяне сватоў, і мы пажаніліся. Вось якое дабро зрабілі гэтыя галубкі..."
Не магу сказаць, дапамагае гэта ў каханні ці не, але мне спадніца вельмі падабаецца.
Вышывала на льне, складана, канешне, але вынік каштуе працы.
Спадніца мае кішэні.
На спадніцы вышытыя чатыры (4) паўторы голуба і галубкі.
Што і як:
- памер - 38 (па часопісу BURDA);
- ніткі Anchor 62, пайшло на ўсю вышыўка 1,5 маточкі. Вышывала ў дзве ніткі;
- ніткі Coats Duet;
- тканіна - беларускі лён.
Вось вышыўка бліжэй...
Вышыўка з іншага боку...
Спадніца ўзята з часопіса BURDA SPECIAL вясна -лета 2012.
Пра шыццё скажу, што вельмі-вельмі проста шыць гэтую спадніцу. Я нават думаю сабе сшыць іншых колераў яшчэ некалькі такіх. Для лета вельмі добра і проста!
Вось як спадніца выглядала ў часопісе.
Цудоўнага настрою!
No comments:
Post a Comment