Вітаю!
Працягваю гісторыю пра хатні лімон.
З першай кветкі завязаўся адзін маленькі лімончык. Кожны дзень хажу і пырскаю вадой, і "фукаю" на яго, каб рос :)
Адначасова з першай кветкай вырасла новая галінка, на якой было 7 кветак (маленькіх бубачак).
Дзве засохлі, а астатнія пачалі зацвітаць.
Лімон так прыгожа цвіце, можна стаяць і сачыць за тым, як распускаецца бутон. І такі прыемны водар!
На жаль, з гэтых кветак нічога не завязалася, яны проста абляцелі. А маленькі лімончык працягвае расці.
І яшчэ пару фотаздымкаў, проста для душы :)
Квяточнага настрою!
No comments:
Post a Comment