Вітаю!
З кожным днём я чакаю цяпла, але тэрмометар у нас ужо з нядзелі (30.03.2014) паказвае днём +5, уночы -3. Расада ў хаце ўжо вельмі просіцца на вуліцу, а на вуліцы яшчэ халадно.
Таму, пакуль ёсць яшчэ такая магчымасць, сфоткала ўсё, як ёсць...
Вырошчваю расаду сама я толькі ў другі раз. Першы быў у мінулым годзе. Расада атрымалася тады добрая, быў добры ўраджай. Што атрымаецца ў гэтым годзе, пакажа час.
Але мне здаецца, што ў мінулым годзе расаду было вырошчваць лягчэй. Магчыма мела значанне тое, што я ездзіла кожны дзень на працу і не было столькі часу сачыць за ёю. Вось яна і расла добра. А цяпер я "фукаю" на яе як толькі дазваляе вольная хвіліна...
Бліжэй да справы.
У гэтым годзе ў мяне расце расада:
1. Баклажанаў.
Сеяла я толькі адзін гатунак "Карлсан". Першы раз сеяла 04.02.2014 г., узышло вельмі шмат каліваў, але і шмат сапсавалася.
Другі раз сеяла 11.03.2014 г. (фотаздымак унізе). Растуць добра, але выцягваюцца.
Паліваю час ад часу растворам марганцоўкі і растворам НВ-101 (1 кропля на 0,5 л вады), у такім жа растворы замочвала другую партыю насення перад тым, як сеяць.

2. Памідораў.
Гэта толькі адно вакно, адвяла пад памідоры чатыры (4) вакна.
Сеяла чатырнаццаць (14) розных гатункаў памідораў. Ўзышлі ўсе добра. Таксама перад тым, як сеяць замочвала ў растворы НВ-101.
Сеяла па некалькі зярнятак кожнага гатунку, астатняе на наступны год засталося.
Асабліва мне спадабалася насенне памідораў "Богатыри", напісана што гэта сумесь гатункаў для салаты. Муж мой вельмі любіць памідоркі і салацікі, самае тое будзе для лета :)
Сеяла памідоры 11.03.2014 г., пікіравала 21.03.2014 г. у шклянкі з-пад смятаны (збіраліся шклянкі некалькі год, і тое не хапіла на ўсё :)
У мінулым годзе садзіла некалькі гатункаў: Ляна (адзіная назва, якую памятаю), жоўтыя і чорныя (Чорны прынц, здаецца).
Раслі ў цяпліцы. Цяпер я разумею, што вельмі густа садзіла іх, але расады было столькі... а выкідаць было шкада :) Як было можна пагледзець ТУТ.
Гэтым годам буду рабіць усё іначай.
3. Перцаў.
Муж мой перцы ня вельмі любіць, а я вельмі!
У мінулым годзе быў проста шыкоўны ўраджай перцаў, такія сочныя і салодкія былі.
Я іх фаршыравала, рабіла салацікі, тушыла з гароднінай да бульбы і проста свежымі ела... Хутчэй бы лета!
Расаду таксама сама вырошчвала ў мінулым годзе.
Гэтым годам з расадай перцаў атрымалася цікавая гісторыя.
Сеяла я перцы 04.02.2014 г. Сеяла я насенне і з пачачкаў...
І сеяла я насенне, што выбрала на Новы Год са свежых перцаў, якія набыла ў краме: чырвоны, памаранчавы (аранжавы), жоўты.
І што скажу, насенне з пачачкаў узышло дрэнна. І на сённяшні момант засталося з гэтага можа пару штук, сядзяць нейкія вельмі задохлыя.
А на фотаздымках перцы, насенне якіх я выбрала са свежых перцаў. Растуць вельмі добра.
У мінулым жа годзе садзіла ўсе перцы з пачачкаў, і нічога, раслі добра, добры ўраджай далі. Што ў гэтым годзе здарылася, ня ведаю...
4. Аксаміткаў (Бархатцы).
У мінулыя гады я сеяла гэтыя кветкі адразу на вуліцу. Раслі яны разам з агуркамі ў парнічку, дык так вымахалі, што гуркі па іх пляліся.
Нават ня ведаю, чаму гэтым годам сеяла на расаду. Магчыма з-за таго, што ў пачачках па 15 штучак насення толькі было. І амаль усе ўзышлі (1-2 не ўзышлі).
А вось сорт "Петит" вельмі дрэнна ўзышоў і амаль прапаў.
5. Пятунія.
У мінулым годзе сеяла пятунію сумесь (як першы пачачак на фотаздымку), цвіла ўсё лета, толькі паспявала абрываць засохшыя кветкі.
Увосень павырывала сухія кветкі, дзе-нідзе ў гаршчках засталіся карані ў зямлі. Гаршчкі прыбрала ў падпаветку на зіму. І вось цяпер пасадзіла ў гэтыя гаршчкі з зямлёй цыбулю на шчыпяры. Але акрамя шчыпяроў вырасла пятунія. Перасадзіла ў асобную шклянку.
Пятуніі прадаваліся па 5 зярняткаў. Узышлі амаль усе, але лепш за ўсё расце тая ж сумесь, якую садзіла і ў мінулым годзе.
Пікіравала кветкі ў пластыкавыя кантэйнеры, якія маюць малую глыбіню. Так яны лепш за ўсё растуць, таму што не вымакаюць пакуль іх карэньчыкі маленькія.
6. Астраў.
Астры другі год буду вырошчваць праз рассаду. Так кветкі атрымліваюцца большымі і даўжэй цвітуць.
Вось якія былі ў мінулым годзе...
А гэта гатункі астраў, якія я сеяла. Сеяла па некалькі зярняткаў, астатняе на наступны год.
7. Размарыну.
Аднойчы муж мне прывез размарын з Вільні, такі прыгожы кусцік з фіялетавымі кветкамі і прыемным водарам, але кветка ссохла.
І вось я вырашыла пасеяць свой размарын з зярняткаў. З цэлага пачачка ўзышло толькі пяць (5) зярняткаў.
Але нават цяпер, калі расада мае толькі два сапраўдныя лісточкі, ад размарына ідзе прыемны духмяны водар.
На вокнах яшчэ стаіць расада віолы... На жаль, ня вельмі шмат кветак узышло, але тое, што ўзышло "хварэе". Нават ня ведаю, ці застанецца штосьці высаджваць на вуліцу...
У сенцах расаду перасаджвала ў бутэлькі (6 літраў) з-пад вады (проста ўжо не хапіла шклянак :), але так нават і лепш атрымалася). Адразала верх так, каб ён трошкі трымаўся і можна было закрыць бутэльку. Такі міні-парнічок.
Так растуць у сенцах: ранняя капуста, цыніі, мальвы, сельдэрэй і нейкія яшчэ кветкі (цяпер у ночы цяжка ўзгадаць, што там :)
У маленькай шкляной цяплічцы стаяць кавун і дыні.
Яшчэ ў сенцы пераехалі некаторыя кветкі, адным няма месца ў хаце, другім (камелія і азалія) самае месца там, там ня так горача, як у хаце.
Засталося толькі пасеяць насенне капусты на расаду, астатняе ўсё паедзе адразу ў агарод: гуркі, фасоля, морква, бурачкі, розныя карэнні, салаты-шпінаты і г.д. Але гэта ўжо наступны аповед :)
Так і жывем :) Расаднага настрою :)
No comments:
Post a Comment