Вітаю ў новым годзе!
Неяк 2016 год надышоў нечакана :) Столькі ўсяго адбылося ў 2015...
Што нават наступленне году заўважылі толькі дзякуючы суседзям, якія пачалі крычаць ці то паверхам вышэй, ці ніжэй, было не зразумела. У гэты час мы пісалі з мужам план на 2016 год, свае мары... Канешне, на цікавым жаданні я сустрэла новы год :) Шкада, што нельга расказаць... Як споўніцца, напішу :)
А тое, як надыходзіў 2016 год у нашай сям'і можна пагледзець ніжэй...
Колькі мы разам, столькі мы праводзім ноч не каля сталу з рознымі салатамі і г.д., а з садавінай каля цікавага фільму або са спяваннем песняў, або з развучваннем танцаў :) Так было і гэтым годам...
На святочную вячэру быў хатні гусь з бульбай, грыбамі і салёнымі гурочкамі :) Смачная вячэра атрымалася!!!
Бліжэй да 12 гадзінаў ночы была перагледзена парачка тэматычных фільмаў: "Путешествие к Рождественской звезде" і "Рождественская история"...
З'едзены дзесятак мандарынчыкаў...
І пад навагоднія песні мы пісалі свае планы... У мяне атрымалася каля 25 пунктаў :) Думаю, хутка яшчэ будзе дапісана каля 10, столькі ўсяго трэба паспець...
Пасля дванаццаці пачалі пускаць на вуліцы феерверкі. Нам прама з канапы было ўсё бачна ў вакно... Прыгожа!
Затым яшчэ пагледзелі фільм "Семьянин" і пайшлі спаць каля 2 гадзінаў ночы :) Гэта была самая спакойная і санлівая сустрэча новага году ў маім жыцці. Спаць хацелася з 9-10 гадзінаў вечара :) Раніцай нас чакаў смачны хатні кекс з разынкамі і журавінамі...
І рулет з тварагом і вішнямі... Смачны пачатак году!
І новы дзень, і новы год пачаўся...
Няхай ён прынясе спаўненне мар, радасць і ўсмешкі!
З Новым Годам!
Цудоўнага настрою і прыемных вакацый :)
No comments:
Post a Comment