Вітаю-вітаю!
Як сустрэлі Дзень Закаханых?
Мы сустрэлі яго вельмі смачна: хлеб брыёш у выглядзе міні-піц :)
І прыгожа, дзякуючы мужу за кветкі :)
Запрашаю!
Брыёш - гэта фантастычны хлеб, гатавала яго тут і тут. І кожны раз ён уражвае сваёй структурай і смакам. Зверху хрусткая скарынка, а ўнутры мяккае сонейка.
На гэты раз вырашыла выкласці рэцэпт, таму што такім шыкоўным хлебам шкада, не падзяліцца :)
Што і як:
А пра падарункі напішу ў наступны раз, таму што такія падарункі трэба паказваць асобна :)))

- 2 ст.л. вады пакаёвай тэмпературы;
- 1/2 ч.л. свежых дрожджаў;
- 190 г пшанічнай мукі;
- 1/2 ч.л. солі;
- 20 г цукру;
- 2 яйка;
- 75 г сметанковага масла пакаёвай тэмпературы, парэзаць на кавалкі.
Дрожджы змяшаць з цукрам, пачакаць, пакуль пачнуць працаваць.
Замешваць цеста лепш міксерам, таму што вельмі ліпне да рук.
Дадаць усе астатнія інгрыдыенты да дрождаў, акрамя сметанковага масла. Замясіць цеста, па некалькі кавалкаў дадаючы масла. Лапаткай здымаць цеста са сценак, каб усё было перамешаным.
Выкласці цеста ў прысыпаную мукой талерку і пакінуць у лядоўні на ноч, закрыць крышкай або плёнкай або фальгой, каб цеста не падсохла.
А раніцай раскатаць, выразаць кружочкі і пакінуць расстойвацца на пару гадзін, каб цеста паднялося.
Затым выкласці сыр рыкоту, свежы салат з пекінскай капусты, чырвонага перцу, цыбулі. Можна дадаць кавалкі маласоленай чырвонай рыбы, ці які цвёрды сыр, зверху прысыпаць цертым Джугасам.
Пекчы пры 170 град. С 15-20 хвілін. І можна снедаць, асабліва смачныя гарачымі, але і халодныя не прападаюць :)
Можна пекчы адным батончыкам, як было ў маіх іншых аповедах.
Цеста, прысыпанае мукой, лёгка раскатваецца. Вельмі мяккае цеста, прыемна з такім цестам працаваць. І вельмі смачнае, патрачаны час таго каштуе :)
А на дэсэрт былі мафіны з брусніцамі і хатнімі яблычкамі. І вельмі смачны кампот з журавін...
Чым не святочны сняданак ?! Такі смачны, што хутка прыйдзецца паўтараць :)
А пра падарункі напішу ў наступны раз, таму што такія падарункі трэба паказваць асобна :)))
Лёгкага працоўнага тыдню і цудоўнага настрою:)
No comments:
Post a Comment