2015-02-03

Вада, мука і соль, або ўражанні дню (аўторак, люты-03-2015)

Вітаю!
Як мне падабаецца магія хлеба... Усяго тры інгрыдыенты, а такое хараство атрымліваецца!
І такія водары напаўняюць хату, хочацца адразу адламаць скарынку, намазаць маслам і есці яшчэ гарачы мякіш хлеба, падобнага да воблака, такі ён атрымліваецца пухлявы. І ня важна, дзень гэта або ўжо ноч, стрымацца ад спакусы немагчыма...



Кожны раз, калі я пяку хлеб, то пазбаўляюся нейкіх межаў, нейкіх страхаў. З кожным разам адыходжу далей і далей ад рэцэпту і пачынаю займацца творчасцю :) 
Цяпер хлеб замешваю на хатнім квасе, дадаю аўсянае вотруб'е замест пшанічнай мукі... Магу насыпаць розных семак сланечніку, гарбуза, ільну, кмену, кунжуту... Нават інжыр і разынкі цікава пачынаюць граць... І хлеб ад гэтага толькі выйграе. 
Столькі новых смакаў атрымліваецца!


Печыва хлеба падобнае да мастацтва, але малюю я вадой, мукой і соллю...
Цудоўнага настрою і смачнага хлеба :)
Прыязжайце частавацца :)

No comments:

Post a Comment