2015-02-26
2015-02-15
Хлеб брыёш у новым выкананні, або святочны сняданак суботы
Вітаю-вітаю!
Як сустрэлі Дзень Закаханых?
Мы сустрэлі яго вельмі смачна: хлеб брыёш у выглядзе міні-піц :)
І прыгожа, дзякуючы мужу за кветкі :)
Запрашаю!
Брыёш - гэта фантастычны хлеб, гатавала яго тут і тут. І кожны раз ён уражвае сваёй структурай і смакам. Зверху хрусткая скарынка, а ўнутры мяккае сонейка.
На гэты раз вырашыла выкласці рэцэпт, таму што такім шыкоўным хлебам шкада, не падзяліцца :)
Што і як:
А пра падарункі напішу ў наступны раз, таму што такія падарункі трэба паказваць асобна :)))

- 2 ст.л. вады пакаёвай тэмпературы;
- 1/2 ч.л. свежых дрожджаў;
- 190 г пшанічнай мукі;
- 1/2 ч.л. солі;
- 20 г цукру;
- 2 яйка;
- 75 г сметанковага масла пакаёвай тэмпературы, парэзаць на кавалкі.
Дрожджы змяшаць з цукрам, пачакаць, пакуль пачнуць працаваць.
Замешваць цеста лепш міксерам, таму што вельмі ліпне да рук.
Дадаць усе астатнія інгрыдыенты да дрождаў, акрамя сметанковага масла. Замясіць цеста, па некалькі кавалкаў дадаючы масла. Лапаткай здымаць цеста са сценак, каб усё было перамешаным.
Выкласці цеста ў прысыпаную мукой талерку і пакінуць у лядоўні на ноч, закрыць крышкай або плёнкай або фальгой, каб цеста не падсохла.
А раніцай раскатаць, выразаць кружочкі і пакінуць расстойвацца на пару гадзін, каб цеста паднялося.
Затым выкласці сыр рыкоту, свежы салат з пекінскай капусты, чырвонага перцу, цыбулі. Можна дадаць кавалкі маласоленай чырвонай рыбы, ці які цвёрды сыр, зверху прысыпаць цертым Джугасам.
Пекчы пры 170 град. С 15-20 хвілін. І можна снедаць, асабліва смачныя гарачымі, але і халодныя не прападаюць :)
Можна пекчы адным батончыкам, як было ў маіх іншых аповедах.
Цеста, прысыпанае мукой, лёгка раскатваецца. Вельмі мяккае цеста, прыемна з такім цестам працаваць. І вельмі смачнае, патрачаны час таго каштуе :)
А на дэсэрт былі мафіны з брусніцамі і хатнімі яблычкамі. І вельмі смачны кампот з журавін...
Чым не святочны сняданак ?! Такі смачны, што хутка прыйдзецца паўтараць :)
А пра падарункі напішу ў наступны раз, таму што такія падарункі трэба паказваць асобна :)))
Лёгкага працоўнага тыдню і цудоўнага настрою:)
2015-02-12
Сціфада з цыбулі з пастай, або смачныя ўражанні дню (чацвер, люты-12-2015)
Вітаю!
Вось сабралася пісаць пра смакату і палезла гугліць, што ж такое я сёння гатавала і як перакласці назву на беларускую мову: ніяк :) Як ёсць, так і напішу.
Часцей за ўсё сустракаецца такая інфармацыя, што сціфада - страва, якая паходзіць з Грэцыі. І гэта такое асаблівае гатаванне мяса ў соўсе з цыбулі. Але мне патрапіў рэцэпт вегетарыянскі, толькі цыбуля і памідоры ў сваім соку. Ад сябе дадала маленькі кавалак сметанковага масла, каб раскрыць смак гародніны, і церты сыр Джугас, каб дадаць саланаватасць пасце.
Запрашаю!
Чамусьці мы, гэта сям'я маіх бацькоў, сям'я бацькоў мужа і мы з мужам, мала валодаем такімі стравамі як гэтая. Або як суп з гарбуза. Або проста такая звычайная гародніна, як чырвоныя буракі і морква, розныя гатункі капусты і г.д. У нас закладзена, што гэтую гародніну можна есці варанай у салатах з селядцом, у булёнах-супах, вінігрэтах або сырымі-квашанымі.
Але столькі шмат смакаў праходзіць міма нас. Нашая культура харчавання, калі можна так сказаць, толькі пачынаецца. І мне прыемна, што яна пачынаецца так смачна, што хочацца спрабаваць усё новыя стравы, спалучэнні і смакі. Мы толькі ў пачатку, але які прыемны і лёгкі гэты пачатак :)
І сёння пачалося ўсё з таго, што хутка новы агародны сезон, а ў хаце засталося шмат цыбулі-шалот, яе трэба перабраць, пакінуць тое, што можна будзе пасадзіць, а астатняе трэба з'есці. І есці проста цыбулю не цікава, нават такую смачную, як шалот. Яна мае самы мяккі смак з усіх, што я каштавала. Дае прыемны водар супам.
І вось я вырашыла, што трэба прыгатаваць яе цэлымі невялікімі галоўкамі. І прыгатавала :) І вельмі здівілася...
Што і як:
Ну а на дэсэрт рулет з тварагом і сінімі разынкамі.
Пра рулет пісала, здаецца некалькі разоў. А вось крэм тут такі ж, як у дзяцінстве: з моцным пахам ванілі, мокры, салодкі.
Гатуецца проста, таму асноўнае: цеста на бісквіт тонкім слоем выкласці на прамавугольную бляху. Пекчы 10-15 хвілін пры 200 град. С. Дастаць, пакінуць астываць, затым прапітаць сіропам або салодкім кампотам. Затым выкласці крэм, абгарнуць паперай і пакінуць на ноч прапітвацца.
Крэм:
Сёння ў мяне нейкі санлівы дзень, усё выпадае з рук, адзінае - дасягненні на кухні, а ў астатнім усё ціха, усё як звычайна... Спадзяюся, што заўтрашні дзень будзе ня меньш смачным, але больш прадуктыўным :)
І ўжо хутка выходныя, а выходныя - дні творчасці, таму хутка гастранамія разбавіцца чымсьці прыгожым і карысным :)

- каля 500 г цыбулі-шалот, пачысціць;
- каля 300 г памідораў у сваім соку, кансерваваных, але не з марынадам. Толькі памідоры, сок і соль, можа быць воцат або лімонка (можна свежых, але калі гэта сезон, а не з крамы);
- 2 зубчыкі часнаку;
- 2 лаўровых лісточка;
- 1 ст.л. яблычнага воцату;
- 1 невялікі кавалак цынамону;
- 3 штучкі чорнага перцу;
- аліўкавы алей;
- невялікі кавалак сметанковага масла - каля 10-15 г.;
- 1 ст.л. чорнага цукру Molasses (пра цукар пісала раней тут).
У глыбокай патэльні-каструлі разагрэць аліўкавы алей, выкласці ўсе інгрыдыенты і гатаваць на сярэднім нагрэве да мяккасці цыбулі.
Я гатавала каля 40-50 хвілін, час ад часу перамешваючы лышкай. Калі кранаць цыбулю лыжкай, то адчуваецца, што яна пачынае мякчэць. Трэба гатаваць некалькі хвілін яшчэ, каб унутры цыбуля таксама стала мяккай, але не пачынала развальвацца.
Солі не дадавала, але можна было бы трошкі дадаць, таму што памідоры былі не салёныя.
Да цыбулі асобна адварыла макароны, сцерла невялікі кавалак сыру. І выклала цыбулю на макароны.
Смачна, лёгка і дзіўна :) Смаку цыбулі няма, нават не адразу разумееш, што ясі цыбулю. Муж быў прыемна ўражаны :)
Ну а на дэсэрт рулет з тварагом і сінімі разынкамі.
Пра рулет пісала, здаецца некалькі разоў. А вось крэм тут такі ж, як у дзяцінстве: з моцным пахам ванілі, мокры, салодкі.
Гатуецца проста, таму асноўнае: цеста на бісквіт тонкім слоем выкласці на прамавугольную бляху. Пекчы 10-15 хвілін пры 200 град. С. Дастаць, пакінуць астываць, затым прапітаць сіропам або салодкім кампотам. Затым выкласці крэм, абгарнуць паперай і пакінуць на ноч прапітвацца.
Крэм:
- 250 г тварагу;
- 95 г мяккага сметанковага масла;
- 70 г цукровай пудры (я клала толькі 1 ст.л., каб было ня вельмі салодка);
- 20 г згушчанага малака;
- маленькі кавалак натуральнай ванілі (змалоць разам з цукрам і прасеяць сіцечкам).
Масла з пудрай і ваніллю узбіць міксерам, дадаць згушчанае малако, перамяшаць. Тварог можна працерці праз сіта, а можна дадаць да масла і перамяшаць міксерам. Я проста перамяшала.
Затым дадаць замочаныя ў кіпні разынкі, перамяшаць лыжкай.
Сёння ў мяне нейкі санлівы дзень, усё выпадае з рук, адзінае - дасягненні на кухні, а ў астатнім усё ціха, усё як звычайна... Спадзяюся, што заўтрашні дзень будзе ня меньш смачным, але больш прадуктыўным :)
І ўжо хутка выходныя, а выходныя - дні творчасці, таму хутка гастранамія разбавіцца чымсьці прыгожым і карысным :)
Лёгкай пятніцы і добрага настрою :)
2015-02-11
Суп з гарбуза, або лепшы сняданак апошніх дзён
Вітаю-вітаю!
Апошнія дні я прачынаюся з думкамі пра сняданак. І гэта ня проста таму, што чалавек хоча есці, а таму што сняданак смачны :) Я хуценька займаюся хатнімі справамі, ёгай і бягу снедаць... Звычайна снедаць атрымліваецца каля 11-12 гадзінаў дня. Таму суп для такога сняданка вельмі добра падыходзіць, таму што праз некалькі гадзін ужо можна абедаць :)
Запрашаю! Суп з гарбуза :)
Як я ўжо шмат разоў пісала, супы я вельмі люблю, асабліва такія густыя, з сухарыкамі з хатняга хлеба.
А гэты суп увогуле падымае настрой, таму што вельмі прыгожы колер і багатыя водары мускату і гваздзікі, хатняга перцу і кропу.
Што і як:
А я пайду, у мяне яшчэ засталася адна талерка супу... Нельга, каб такая смаката прападала :)

- 1 кг гарбуза, пачысціць ад скурак і насення, парэзаць на кавалкі і пакласці ў каструлю;
- булён з цяляціны (столькі, колькі змесціцца ў каструлю з гарбузом, каб той зварыўся);
- цыбуля-шалот - 4-5 маленькіх цыбулінак пачысціць, дробна парэзаць і смажыць у глыбокай патэльні-каструлі на аліўкавым алеі і сметанковым масле;
- сушаны салодкі хатні перац, сушаны кроп і пара зярняткаў духмянага перцу змалоць і дадаць да цыбулі, пакінуць астываць;
- мускатны гарэх і тры гваздзікі;
- вяршкі, 23 % тлустаці - каля 100 мл.
Гарбуз заліць булёнам і варыць да мяккасці. Затым змалоць блэндэрам у пюрэ.
Тым часам пасмажыць цыбулю, каб яна заставалася белай, але стала мяккай, дадаўшы маленькую лыжку сметанковага масла. Гэта дасць супу прыемны водар.
Дадаць да цыбулі звараны і змелены ў пюрэ гарбуз, яшчэ раз пракруць блэндэрам і варыць, пакуль не пачне кіпець. Затым зменшыць нагрэў, дадаць вяршкі, мускатны гарэх, гваздзіку і пасаліць на свой густ.
Варыць яшчэ хвілін 15-20.
Тым часам можна прыгатаваць сухарыкі:
- разагрэць патэльню з кропляй аліўкавага алею;
- 2-3 лусты белага хлеба парэзаць на кавалкі і акуратна смажыць на патэльні з двух бакоў, каб не згарэлі :);
- затым пасыпаць сырам Груйер, перамяшаць і выкласці на талерку. Іначай на гарачай патэльні будуць працягваць смажыцца.
Выкласці суп у талеркі, дадаць сухарыкі і можна адразу частавацца :) Смачна есці!
А я пайду, у мяне яшчэ засталася адна талерка супу... Нельга, каб такая смаката прападала :)
Смачных супоў і добрага настрою :)
2015-02-10
Нявеста Тора
Вітаю!
Столькі ўсяго сабралася за гэты тыдзень, што сёння можна ўвесь дзень пісаць аповеды.
Пра нявесту Тора пісала тут. Але гэтая клізмулька падрасла :) І такая пацешная стала...
Таму як тут не паказаць яе.
Столькі ўсяго сабралася за гэты тыдзень, што сёння можна ўвесь дзень пісаць аповеды.
Пра нявесту Тора пісала тут. Але гэтая клізмулька падрасла :) І такая пацешная стала...
Таму як тут не паказаць яе.
Гэта такі камячык :) Не ўсядзіць на месцы...
Кожны раз, як едзем да бацькоў мужа, бярэм з сабою Тора.
І тут такое пачынаецца, носяцца адзін за адным, дурэюць!
А пасля падаюць і спяць :)
Тору так гэтыя падарожжы падабаюцца, што як толькі адкрываецца багажнік, ён ужо там сядзіць. І яго не хвалюе, куды едзе машына, ён едзе да Лаймы :)
Так і жывем :)
Так весялей :)
Добрага настрою!
Пра лепшых сяброў (уражанні, пятніца, люты-06-2015)
Вітаю!
Акрамя цацак са свайго маленькага падарожжа прывезла фотаздымкі хатніх жыхароў :)
Акрамя цацак са свайго маленькага падарожжа прывезла фотаздымкі хатніх жыхароў :)
Мулька падрасла, такая прыгажуня, такая мяккенькая кошачка :)
Пакуль я вышывала, яна мне вельмі дапамагала :)
І грэла ногі :)
А гэты сябра - сабака бацькоў Рэкс.
Такі ласкавы, вельмі добра ахоўвае дом і птаства :)
І скача так высока, збівае з ног ад радасці. І рукі выліжа. Сапраўдны джэнтльмен!
І вочы ў яго разумныя і прыгожыя. І толькі ў гэтую паездку заваўжыла ўсё гэта...
Па дарозе дахаты ўбачыла такое хараство...
Як тут не спыніцца і не сфатаграфаваць :)
Летам гэтая дарога становіцца зялёным тунэлем.
Зімой - белым...
Сапраўдных сяброў і цудоўнага настрою :)
Успаміны, або ўражанні дню (чацвер, люты-05-2015)
Добры дзень, шаноўнае спадарства :)
Вось так цікава атрымліваецца, што ў галаве застаюцца яркія ўспаміны пра штосьці добрае, штосьці прыгожае. І вельмі хочацца вярнуцца назад або паўтарыць, або ўзгадаць. І часцей за ўсё такія ўспаміны звязаныя з дзяцінствам. Там заўжды было ўтульней, спакайней, смачней. І елка пахла мацней, і цацкі былі іншымі, шклянымі і прыгожымі...
Мне заўжды здавалася, што тыя цацкі, якія захоўваліся ў мамы, вельмі прыгожыя, такімі яны былі ва ўспамінах. І вось у гэты раз я прыехала і папрасіла паказаць іх, каб узяць сабе некалькі штук у спадчыну :) І цацкі аказаліся звычайнымі, ужо блеклымі ад часу. Але кожную я памятаю, кожная дарагая. І так дзіўна было ад гэтага!
Напэўна шмат таго, што засталося ў памяці з дзяцінства насамрэч было простым і звычайным, але мы, дзеці, вельмі былі ўражаны :) І таму такія сюрпрызы цяпер :)

І вось яны, маленькія частачкі дзяцінства - шкляныя цацкі,
якім больш за 40 год...
Я вельмі любіла ў дзяцінсве ўпрыгожваць елку. Мама прыносіла вялізны кораб цацак, і ўвесь гэты скарб асцярожна даставаўся, па адной цацачцы. Я кожную разглядала і вешала на елку.
А елку ставілі заўжды жывую і вялікую, аж да столі. Пад елкай стаялі Дзед Мароз і Снягурка.
І раніцай, калі павінен быў быць падарунак пад елкай, я прачыналася і ляжала моўчкі, чакаючы чагосьці або нават баючыся, ці ёсць там падарунак ужо? :)
А потым бегла пад елку і такое шчасце было знайсці там што-небудзь :) Потым бегла з усім багаццем і сваім, і старэйшага брата да яго ў ложак. Ён звычайна яшчэ спаў. І я будзіла яго, незадаволенага, але таксама ўжо зацікаўленага :) І мы разбіралі падарункі, адначасова частуючыся мандарынамі, якія таксама ляжалі пад елкай. І гэта было шчасце, дзіцячае шчырае шчасце :)
Мне заўжды здавалася, што тыя цацкі, якія захоўваліся ў мамы, вельмі прыгожыя, такімі яны былі ва ўспамінах. І вось у гэты раз я прыехала і папрасіла паказаць іх, каб узяць сабе некалькі штук у спадчыну :) І цацкі аказаліся звычайнымі, ужо блеклымі ад часу. Але кожную я памятаю, кожная дарагая. І так дзіўна было ад гэтага!
Напэўна шмат таго, што засталося ў памяці з дзяцінства насамрэч было простым і звычайным, але мы, дзеці, вельмі былі ўражаны :) І таму такія сюрпрызы цяпер :)
І няхай яны не такія бліскучыя і прыгожыя, як новыя,
але яны з маёй гісторыяй, душой, успамінамі...
Яны грэюць, дораць настрой...
Я ўжо чакаю наступны Новы Год, калі паставім елку і дастанем гэтыя цацкі, каб яе ўпрыгожыць. І гэтая частка мінулага звяжа мяне з сучасным і пакладзе дарогу ў будучае.
Такія рэчы напаўняюць энэргіяй і натхняюць...
Натхнення і прыемных успамінаў :)
2015-02-03
Вада, мука і соль, або ўражанні дню (аўторак, люты-03-2015)
Вітаю!
Як мне падабаецца магія хлеба... Усяго тры інгрыдыенты, а такое хараство атрымліваецца!
І такія водары напаўняюць хату, хочацца адразу адламаць скарынку, намазаць маслам і есці яшчэ гарачы мякіш хлеба, падобнага да воблака, такі ён атрымліваецца пухлявы. І ня важна, дзень гэта або ўжо ноч, стрымацца ад спакусы немагчыма...

Кожны раз, калі я пяку хлеб, то пазбаўляюся нейкіх межаў, нейкіх страхаў. З кожным разам адыходжу далей і далей ад рэцэпту і пачынаю займацца творчасцю :)
Цяпер хлеб замешваю на хатнім квасе, дадаю аўсянае вотруб'е замест пшанічнай мукі... Магу насыпаць розных семак сланечніку, гарбуза, ільну, кмену, кунжуту... Нават інжыр і разынкі цікава пачынаюць граць... І хлеб ад гэтага толькі выйграе.
Столькі новых смакаў атрымліваецца!
Печыва хлеба падобнае да мастацтва, але малюю я вадой, мукой і соллю...
Цудоўнага настрою і смачнага хлеба :)
Прыязжайце частавацца :)
Subscribe to:
Posts (Atom)