2013-06-22

Запрашэнне на вяселле. МК

Сёння я з МК запрашэння. Ня ведаю, ці ёсць такі МК у сеціве, рабіла сама :)
Прынеслі мне замоўцы запрашэння просты малюнак з інтэрнэту, свае пажаданні ў колерах і памерах. Асаблівай складанасці тут няма. Усё вельмі проста, а то і больш, чым проста:)
Тое, што  трэба:
1. Коўрык для рэзкі паперы А4, можна і большы.
2. Картон чырвоны А4 ( у мяне быў металізаваны)
3. Картон А4, колер слановая костка. На гэтым картоне надрукаваны тэкст запрашэння і надпіс "Запрашэнне".
4. Стужка шыр. 25 мм.
5. Ножык для рэзкі.
6. Клей у алоўку.
7. Лінейка


Разразаем аркуш чырвонага картону на дзве роўныя часткі


На кожнай загатоўцы адкладваем зверху будучага запрашэння 3 см. Пры дапамозе прутка (спіцы) і лінейкі пракладаем палоску, каб можна было пазней сагнуць. Калі проста сагнуць картон, ён ня вельмі прыгожа будзе выглядаць, паломаныя лініі будуць. Калі выкарыстаць спіцу і лінейку, усё сагнецца роўненька, як у краме:)
Другую палоску адкладваем на адлегласці 9 см ад першай.
 Вось што павінна атрымацца:

 Далей аркушы з тэкстам. Вельмі зручна рабіць фарматаванне тэксту ў рамачках з пункцірнымі лініямі. Тады і разразаць прасцей, а лініі не так бачныя ў разрэзаным выглядзе.
Разразаем тэксты.

 Для аднаго запрашэння нам трэба 40 см стужкі. Мне вельмі не падабаецца, калі стужку абпальваюць, каб яна не выглядала "растрэпай". Я раблю прасцей: проста абразаю стужку пад вуглом. Так выглядае прыгожа і акуратна.
Ну вось, тры стопачкі загатовак падрыхтаваны.
 Цяпер пачынаем збіраць запрашэнне.
Спачатку прыклейваем унутры тэкст запрашэння.

Далей працуем з вонкавым бокам нашага запрашэння.
Ад краю чырвонага аркуша (на палосачцы 3 см, якія мы адмералі пры дапамозе прутка-спіцы) адкладваем дзве кропкі: першая на адлегласці 3,5 см, другая 6,2 см.
Прыклейваем стужку так, каб яе край пачынаўся на другой кропцы ( на адлегласці 6,2 см ад краю аркуша).
Зверху прыклейваем маленькі аркушык паперкі з надпісам "Запрашэнне" так, каб яго край пачынаўся на першай кропцы (на адлегласці 3,5 см ад краю аркуша)
 І далей засталося толькі сагнуць нашае запрашэнне і завязаць стужку:)
Вось і запрашэнне гатовае:)


 І яшчэ адна праблема, ня ведаю як пераварочваць фотаздымкі ў блогу. Ну, калі яны ўжо закачаныя. Калі хтосьці ведае, падкажыце. Буду вельмі ўдзячная:)
Ну пакуль усё, цудоўных выходных:)



No comments:

Post a Comment