2013-06-15

Выпускны і лісічкі:)

Вось і скончылася школа ў маёй малодшай сястрычкі... Выпускны вечар, прыгожыя сукенкі, вальсы:) Эх, усё гэта было ў мяне пяць год таму! Здаецца, што толькі ўчора. Як хутка ляціць час!
 Дык і школьніцы цяпер не тыя, як я вучылася ў школе:) Калі б я цяпер працавала настаўніцай (добра, што такое са мною не здарылася), то я бы выглядала на клас восьмы-дзевяты, але не як настаўніца:)


Асноўная прычына майго маленькага падарожжа да бацькоў быў выпускны Жэнькі:) Але мы паспелі і атэстат атрымаць, і за лісічкамі схадзіць:)

 Я вельмі люблю збіраць грыбы, ягады. І мне няма розніцы, якія грыбы-ягады (канешне, толькі тыя, якія можна есці:)))) Ці лісічкі, ці апёнкі, ці баравікі. Галоўнае, быць у лесе. Хадзіць, слухаць спевы птушак, фатаграфаваць, проста адпачываць.

 Нам пашанцавала вельмі, таму што мы паехалі ў лес у 6 гадзін вечара і пасля навальніцы. У такі час ніхто і не думай ісці за грыбамі. А яны так высыпалі! Збірай - не хачу:)
За гадзіну-паўтары, што мы там былі, я назбірала паўкілаграмы лісічак :) Такое задавальнне!






 А гэта проста, для душы. Таксама грыбы, толькі на дрэве:)
І як паехаць ад бацькоў, не пафоткаўшы кветкі. У мамы ўжо ружачкі цвітуць:)







 У сябе яшчэ ўвесь агарод застаўся без фотак, трэба выпраўляць:)
Квяточных выходных Вам:)

No comments:

Post a Comment