2013-06-23

Агарод і кветкі:)

У нас цяпер такая спёка! Нельга знаходзіцца на вуліцы.
Таму ўвечары мы з Рыськам пайшлі паліваць агарод.
Рысёк сачыў за тым, каб я правільна палівала (канешне, на вялікай адлегласці:)

 Торушка лавіў нейкіх казурак у траве:)
 Пасля таго, як вада была выключаная, пачалася праверка:)
Ці правільна тут паліла?

А тут?
  Тут трэба кожны памідор праверыць, а то мала ці што...

Так, так...



Што бы вы рабілі без мяне, як тут вас пакінеш без нагляду...
Ну здаецца, што ўсё добра паліта, памідоры могуць чырванець:)

Трэба перцы праверыць
 




І на агуркі, галоўнае, не забыцца :)


Пакуль Рысёк поўзаў па агародзе і нешта вынюхваў, я пайшла фоткаць кветкі.




 Яшчэ адна класная штучка: калі ў імбрык пакласці зёлкі з наступных 3 фотак, то атрымаецца такая смачная гарбата. Яна для мяне нясе водар лета. Нават зімой, калі заварваю сухія зёлкі, узгадваецца лета...
Рамонак

Ісоп

Шалфей

 Вось і ружачкі зацвілі:) Прыгажосць...





Рысёк, праверыўшы агарод, падцягнуўся і да кветак:)






А потым стаміўся вельмі:) Пад кожным кустом ужо аблюбаваў сабе месца:)
І тут паляжыць, і там пойдзе паляжыць...



А Торушка пад дрэвам ляжыць, сумуе. Спёка і ніхто з ім не гуляе:) Затое ўвечары будзе купацца ў рацэ:)



І тут трэба паляжаць...

І мае маленькія пеларгоніі! Як я люблю гэтыя кветкі:) У іх такая разнастайнасць колераў, так прыгожа цвітуць:)












Ох, як замарыўся... Добра, што дайшоў да хаты, цяпер можна і тут паляжаць:)
 Вось так мы бавім час, у агародзе:) Агародныя выходныя:)

2 comments:

  1. як у вас утульна, ммм... і кветкі-кветкі

    ReplyDelete
  2. Надзейка, вялікі дзякуй:) Кветак сапраўды шмат, і на вуліцы, і ў хаце:))) Хаджу толькі з палівачкамі... Прыязжайце ў госці, будзем радыя:)

    ReplyDelete