2013-06-14

Падушачкі:)

Вось праблема мая адзіная - гэта своечасова фоткаць рэчы і выкладаць іх на сайт, у блог, кантакт. Ну не магу я так, не магу своечасова...
Вось і цяпер паказваю тое, што было зроблена паўгады таму, але толькі цяпер сфоткана і выкладзена сюды:) І тое, не паспела сфоткаць адну прыгожую падушачку, купілі яе перад маёй фотасесіяй...
Ну што ж зробіш, лёс такі:) Давайце глядзець:)
Першае, што хочацца паказаць - гэта піон ад Мары-Тэрэзы (MTSA). Я выпадкова даведалася пра гэтую дызайнерку. Але так мне запалі ў душу яе працы, што я замовіла кнігі з амазона, штук 8, напэўна. Такая якасць кніг і схем, проста не перадаць словамі:) Я проста лятаю ад шчасця:) Першай вышылася кошачка, але яна пакуль не аформленая, так што няма чаго паказваць.
А потым вышыўся гэты прыгажун:)))



 Вышывалася карціна на адным подыху, так яна мне спадабался... Вышыла яе, напэўна, дні за 4 без напружання:) Але столькі задавальнення атрымала!
 Піон гэты паедзе падарункам у новы дом бацькоў мужа. Мама яго вельмі любіць піоны, думаю, што такі піон будзе радаваць яе ня толькі вясной, а круглы год:)

Ну, а цяпер і падушачкі:)
Але спачатку крышачку гісторыі ставарэння першай.
У верасні 2012 году атрымалася ў нас з мужам з'ездзіць у Амстэрдам, паездка была па працы, але шпацыр па горадзе дазволіў адпачыць і перанесціся, нібы, у іншае вымярэнне:) Горад проста дзіўны, казачны! Прыгожыя будынкі, каналы, мора кветак, не толькі жывых, але і засушаных, кніжныя крамы (мне было цяжка выйсці з іх, столькі цікавых кніг), смачная ежа: салаты, сыры (столькі відаў, проста ня ведаеш, што хочацца), духмяны хлеб і, самае галоўнае, равары:) Яны паўсюль, стаяць і там, і сям, і едуць, і здаюцца ў арэнду. І самае цікавае, што большасць з іх выглядаюць зусім старымі, без шматлікай колькасці перадач. Самыя простыя ў сваім родзе:)
Гэта не горад, а мара!
Вось пад уражаннем ад Амстэрдаму вышылася падушачка:)
 Памер: 40х40 см
Тканіна: 100% бавоўна
Унутры падушкі файбертэк






Яшчэ засталася апошняя падушачка, самая салодкая:)
 Памер: 40х40 см
Тканіна: 100% бавоўна
Унутры падушкі файбертэк





Ну вось:) Я здолела:)))
Жадаю Вам салодкіх сунічных выходных:) А ў нас яны пакуль лісічныя:)))

No comments:

Post a Comment