Дзень добры, панове!
Працяг кабачковай трансляцыi :)
Учора што я, што муж хадзiлi як два кабачкi. Так смачна i сытна было!
Снедать сягодня селi толькi а 12 гадзiне.
Таму запрашаю на сняданак! Слiвовы пiрог.
Усё вельмi проста: стерцi кабачок i моркву, аўсянку змалоць з горсткай якiх-небудзь гарэхаў - 300 мл прыблiзна атрымалася (я выкарыстоўвала мельнiчку для кавы). Усё змяшаць, дадаць яйка, лыжку мёду i лыжку масла. Я дадавала какосавае, думаю, што са сметанковым будзе смачней.
Замясiць цеста. Выкласцi ў форму.
Слiвы разрэзаць на дзве часткi i выкласцi зверху, трошкi ўдавiць у цеста.
Пекчы каля 30 хвiлiн пры 180°С.
Затым можна пасыпаць цукровай пудрай або тоўчанымi гарэхамi.
Для мяне атрымаўся такi прыемны саладкаваты смак. Думаю, што гэта морква так дапамагла:)
Ну вось ужо другi раз спрабую распавесцi пра кабачкi, а атрымлiваецца морква:)
А ў тыя днi, калi не кабачкi, то вось такi наш сняданак: цэйлонская гарбата з лiмонам i мёдам, мюслi з кефiрам i сушанымi малiнамi-чарнiцамi. На свежыя, якiя тут каштуюць па 6-7 эўраз за лiтар, шкада грошай 😂😂😂😂😂
Ну што, свежай чарнiчкi, смачных сняданкаў i
Цудоўнага настрою!
А да нас ужо восень прыйшла...
No comments:
Post a Comment