Ну што ж, вiтаю!
Так доўга не было ў мяне магчымасці спакойна сесці каля манітору і штосьці пісаць. Мне вельмі падабаецца рабіць фотаздымкі, а потым пад іх падбіраць словы і распавядаць гісторыі. Шмат што хочацца сказаць, але яшчэ больш пра што хочацца змаўчаць. І вось сяджу я і рвуся паміж тым, каб проста распавесці, што на душы, і тым, каб расказаць просты рэцэпт гатавання кабачкоў... Думаю, што кабачкі перамогуць :)
Сказаць па праўдзе, асаблівага тут нічога няма: гародніна запечаная ў духоўцы з лыжкай алею і каменчыкамі марской солі, а як соўс выкарыстала нейкі кісламалочны мясцовы прадукт замест смятаны з часнаком і лыжкай тварожнага сыру.
Чамусьці часцей я сустракаю, што людзі гатуюць бульбу: вараць, смажаць, запякаюць, таўкуць у пюрэ. Кабачкі там сям трапляюць, часцей у вяглядзе ікры, леча, проста смажаных кавалкаў. Хтосьці гатуе аладкі з іх. А вось морква ідзе толькі на салату, у суп... Ну дзякуючы замежным сайтам шмат хто гатуе салодкія пірагі з яе... І ўсё, больш нічога цікава...
А я вось узяла і запякла яе разам з зоркамі кухні :))) калі можна так назваць бульбу і кабачкі. І самае цікавае, што морква прышлася мне больш да спадобы. Такі прыемны сакавіты, трошкі салодкі смак. Структура больш цвёрдая, чым у печаных бульбы ці кабачка, але ад гэтага толькі цікавей яе есці...
У нашай сям'і шмат гатуецца бульбы ў розных варыянтах. Тыя, хто чытае блог даўно, ведаюць, што дранікі - галоўная страва майго мужа.
А вось мне складана сказаць, што я больш за ўсё люблю з ежы. Мне здаецца, што такіх страў вельмі шмат і каб сказаць, што вось толькі гэта ці гэта адназначна я не магу. Але вось морква падабаецца мне больш і больш.
Цяпер мы знаходзімся ў стадыі жорсткай эканоміі і гародніна-садавіна, якая каштуе менш за 1 эўра або 1 эўра, наш выратунак :)))) І на гэтым тыдні такім аказаўся кабачок. Гэтыя кабачкі я ўжо запякала з капустай, з бульбай, зрабіла пірог са слівамі... У плянах суп і паста і яшчэ шмат чаго... У мяне такое адчуванне, што хутка я стану падобнай на гэтыя кабачкі :) А яны не заканчваюцца :) Хоць бы морква ці чырвоныя бурачкі сталі таннейшымі ў краме :)
Ну вось хацела распавесці, як мы цэлы дзень адныя кабачкі заядаем іншымі кабачкамі, а атрымаўся аповед пра моркву :) Магчыма, калі морква надакучыць, напішу пра што-небудзь іншае :)
Цудоўнага дню і смачных страў,
таму што яны - галоўны кіроўца настрою :)
Калі смачненька, тады і навокал усё ладненька, а мне сёння вельмі смачненька :)
No comments:
Post a Comment