Вітаю-вітаю!
Працягваючы аповед пра падарожжы, распавяду пра Брусэль, які мы наведалі праездам :)
Але асаблівага захаплення ад гораду, нажаль, не атрымалі. І вось я сяджу цяпер, на гадзінніку палова трэцяй ночы і спрабую пісаць... Але сказаць па праўдзе нічога ня хочацца пісаць пра гэты горад, такі ён быў ня вельмі прыемны, а пра непрыемная і пісаць ня хочацца. Таму толькі фотаздымкі і дзе-нідзе пара літар :)
Калі ласка, Брусэль, Бельгія.
Сувеніры з хлопчыкам, які пісае :)
Копія хлопчыка з шакаладу і павялічаная ў некалькі разоў.
Сам жа хлопчык стаяў, апрануты ў нейкую незразумелую вопратку, але яго я, нажаль, не сфатаграфавала...

Горад сустрэў нас шэранню і даждом, забастоўкай працаўнікоў чыгункі і чамусьці горамі смецця. Карацей, не задалося адразу...
Яшчэ ні водзін горад, які мы наведвалі, не выклікаў такіх непрыемных уражанняў.
Але ўсё ж такі мы пайшлі гуляць па ім і шукаць знакамітыя бельгійскія вафлі :)
Сам горад шматнацыянальны. Раён, у якім у нас была кватэра, быў побач з цэнтрам, але па дарозе да знакамітага хлопчыка, які пісае :))) нам трэба было прайсці па вуліцы, якая нагадвала адзін з гарадоў Усходу. Там ішоў такі гандаль!!! Гэта проста не вуліцы, а сапраўдны кірмаш:)
Сувеніры з хлопчыкам, які пісае :)
Копія хлопчыка з шакаладу і павялічаная ў некалькі разоў.
Сам жа хлопчык стаяў, апрануты ў нейкую незразумелую вопратку, але яго я, нажаль, не сфатаграфавала...
А вось вафлi выратавалi падарожжа :)
Два месяцы праляжала гэтае паведамленне... магчыма я што-небудзь памяняла бы, але гэта так нязручна :))) таму пакiдаю так як ёсць :)
Добрага настрою i цудоўнага дню!
No comments:
Post a Comment