2015-12-31
2015-12-30
Маленькая святочная прыгажосць
Вітаю!
Засталіся апошнія дні году, апошнія заняткі, усё апошняе... Але гэта дорыць надзею на новыя пачынанні і планы, на новыя ідэі і мары :)
Сёння я трошкі ўпрыгожыла кватэру да свята...
За вакном снег і мароз, у пакоі цёпла і смачна :)
Мае шкляначкі пасяліліся на галінках елкі, шкада, што елку ў гэтым годзе не ставілі, толькі галінкі... Але атрымалася добра :)
Падарункі на заняткі... Свае падарункі або падароны, або пакуль у далёкіх планах, сумна :) Трошкі-трошкі толькі, ня той узрост ужо, напэўна, каб чакаць пад елкай падарункаў, бо яны дорацца кожны дзень пачуццямі, пацалункамі, абдымкамі... Гэта самыя сапраўдныя падарункі, а астатняе і так жыццё дае, калі гэта неабходна. А калі не... Значыць ня так і трэба гэта было :)
І елачкі з цынамону і стужак :) Так мне падабаюцца гэтыя простыя такія, але ўсё ж незвычайныя ўпрыгожванні для елкі...

Каб мужу не так было сумна працаваць, паставіла яловую галінку на ягоным стале...
Святочнага настрою!
З Надыходзячым :)
2015-12-29
Стакгольм, Швецыя
Вітаю!
Толькі пару гадзін таму атрымала свой ноутбук з рамонту :) І баюся, што калі цяпер не напішу гэты аповед, то не напішу яго ў гэтым годзе дакладна...
Таму амаль бяз слоў, адныя фотаздымкі святочнага гораду:) Калі ласка!
Шпацыравалі мы па Старым горадзе, завіталі ізноў у Скансан... Таму проста вулачкі, будынкі і жыхары Скансану :)
Ратавала мясцовых качак ад драпежніка :) Шанцуе мне на іх :)
Упершыню ўбачыла гэтых прыгажунь, яны на адлегласці выцягнутай рукі сядзелі і "гу-гу, гу-гу". Здавалася, што паляцяць на мяне, а яны проста круцілі сваімі галовамі :)
Рысі - гэта такія пухлякі, адзін прыйшоў да мяне на "кіс-кіс-кіс". І сядзеў і глядзеў на мяне сваімі вочкамі, бедалага :)
Якраз ідзе да агароджы...
І аблізваўся, і пазяхаў, а калі я працягнула далей свой шпацыр, ішоў за мною ўздоўж сцяны :) Добрая такая кісуля :)
Уваход у Скансен.
І агромністы карабель - Папялушка. Прыгожы!
Плошча, на якой месціцца Kulturhuset. Каля кіёскаў стаялі драўляныя лавы, нават не лавы, а распілаваныя ўздоўж бярвенні, а на іх ляжалі сапраўдныя мехавыя шкуры аленяў. Цёпла так было сядзець на іх, але вельмі шкада...
І гэта была самая смачная плошча: там прадаваліся гарэхі ў цукру і чурас :) Смачная штука, толькі шмат цукру. Мы каля 100-150 г проста выкінулі пасля таго, як з'елі самі смажаныя пячэнкі чурасу. Мне здаецца, што лепш было выкарстоўваць цукровую пудру :)))) І танней, і смачней, і прыгажэй... Ды і есці цукар ня вельмі, прама кажучы:)
З Надыходзячым!
Цудоўнага настрою і смачных пачастункаў :)
2015-12-22
Упрыгожванні для каляднай елкі :)
Вітаю!
У нас надвор'е зусім не святочнае :) Пра гэта ўся сеціва распавядае...
Дык вось трошкі для настрою вырашыла я змайстраваць упрыгожванні для елкі. Калі ласка!
Я ня ведаю, ці будзе ў нас елка ў гэтым годзе, складанае пытанне. Але вось прыгажосці хочацца... І цудаў таксама...
Калісьці даўно я рабіла маленькія паштовачкі-візітоўкі ў падобным стылі. Мне вельмі падабалася шыць ружачкі са стужак. Увогуле штучныя кветкі - мая мара, мне вельмі падабаюцца такія рэчы. Асабліва Млын парадаваў - шмат было прыгажосці там. Вось, атрымаўшы натхнення, загарэлася я сёння заняцца сваімі кветачкамі. Атрымаліся дзве сняжынкі: блакітная і сіняя, чамусьці за ўвесь вечар хацелася працаваць толькі з гэтымі колерамі :)
Яшчэ адна вельмі простая цацка: елачка :) Кара цынамону, стужкі, нітка і елка гатовая...
Здораўская ідэя! Нарэшце запасы 5-гадовага цынамону трошкі разышліся :) Ня ведала, што з ім рабіць...
А вось і самае смешнае, што здарылася са мною за вечар: калісьці даўно гатавала я хатні ёгурт. І ад біфідабактэрый заставаліся маленькія шкляначкі. Я іх збірала-збірала-збірала... І падчас пераезду выкінула... Як мне сёння было шкада, што я гэта зрабіла, гэта не перадаць словамі :) Мне ніколі так нічога не было шкада, як сёння :))))) Добра, што ў адным з карабоў заваляліся некалькі гэтых прыгожых шкляначак... І рэшткі стужак, кветачкі, нітачкі зрабіліся таксама цацкай на елку. Замест пластыкавых крышачак усё тая ж кара цынамону :) Зручна!
Маленькі томтэн :) Пад час першага падарожжа ў Швецыю мне вельмі спадабаліся вось такія гномікі, якіх было вельмі шмат у крамах з мясцовымі сувенірамі. Яны былі зроблены з авечай воўны і каштавалі вельмі дорага, як і коні з Даларны :) І вось у гэтую паездку ізноў сустрэліся гномікі...
Трошкі падобна да арыгіналу :)
Некалькі гадзін працы і можна ставіць елку... Праўда, ня ведаю, дзе яе набыць, і ці набываць увогуле... Цяжкае пытанне :) Жадаю, каб у Вас такіх пытанняў не ўзнікала, і каб кожны год калядная прыгажуня радавала!
Святочнага настрою і прыгожых Калядаў :)
Subscribe to:
Posts (Atom)