2015-04-09

Мулька-жулька :)

Вітаю-вітаю!
Час бяжыць хутка, вакол столькі працы, што толькі паспявай працаваць. Але між спраў сустракаюцца прыемныя моманты, якія хочацца захаваць...

Вось так спяць Мулька і Рыжы :)
Чым не каханкі...


А тут Мулька просіцца ў хату. Яблыня стаіць каля вакна, і калі вакно адчыненае, то Мулька спявае песню пра тое, якая яна нешчаслівая, як ёй хочацца ў хату і ўсё такое :)
Наспявае-наспявае, і як толькі дзверы адчыняюцца, а яны з іншага боку хаты, то спадарыня Муля тут як тут. Як яна так хутка перамяшчаецца?! Проста дзіўна...
Ці гэтая жулька так моцна хоча ў хату, што з'яўляюцца крылы?!


Сонечнага надвор'я і  гуллівага настрою, цяпер гэта самае тое :)

No comments:

Post a Comment