2015-04-13

Шпацыруем...

Вітаю-вітаю!
Сёння такі багаты на аповеды дзень :)
Проста добры дзень атрымаўся, смачны, вясёлы і прыгожы. Нават атрымалася адпачыць трошкі, але вось цяпер я ізноў сяджу працую, паралельна закачваю фотаздымкі ў блог. Таму ўжо выбачайце :)


Пасля сняданку пайшлі з мужам у лясок гуляць, а як жа такая падзея бяз Тора абыдзецца?! Канешне Тор перш за ўсіх ляцеў, мы яшчэ апраналіся, а ён гатовы быў перакуліць нас да гары нагамі і аглушыць сваім ровам ад радасці :)

Тор з дзяцінства спакойна ставіцца да вады. Яшчэ ледзьве хадзіў, а ўжо добра плаваў :)
Таму і цяпер яму вялікае задавальненне пабегаць па вадзе, паплаваць. Добра, што рачулка побач, далёка ня трэба хадзіць.
Але і побач з ім лепш не стаяць... Я пастаяла, прыйшлося ісці пераапранацца :)


Тор такі хуткі, за ім толькі паспявай сачыць. Толькі быў тут, момант і ён ужо ляціць за галінай. Ня мае значэння вада насустрач, трава, вялізныя дрэвы. Нясецца і аж зямля пад ім дрыжыць.



То тут ён, то там...
Паспрабуйце адшукаць :)


Увогуле нам пашанцавала жыць там, дзе мы жывем. З вокнаў мы бачым цудоўныя краявіды, якія ў кожную пору года дораць прыемныя ўражанні.
Мноства птушак кожны дзень спяваюць нам свае песні, ды так мілагучна, што стаіш і слухаеш, забываючыся на справы, на тое, куды ішоў...
Гэта вялікае багацце, якое падарыла нам прырода.
І лес побач кожны раз незвычайны. Цяпер ён толькі ажывае, цікава назіраць за галінкамі, на якіх маленькія лісточкі вось-вось павінны нарадзіцца. І ідзеш і нібы чуеш, як яны лупяцца :)
Ці можа гэта проста здаецца.
Але як добра, што такое ёсць. Як добра, што гэта адбываецца з намі...


І канешне з Торушкам :)
Гэты кавалер апошнія ночы збягае з падворку, як - таямніца. Замацавалі ўсе шчыліны, да якіх дадумаліся. Сёння ноч Х, але сёння ў нас ізноў дарагая госця Лайма. Таму, думаю, можна спаць спакойна...


Салодкіх сноў і прыгожых краявідаў :)
І прыемнага шпацыру, надвор'е спрыяе!

No comments:

Post a Comment