Вітаю!
Чаму так адбываецца: плануеш-плануеш, а тут штосьці з'яўляецца такое, што ніякія планы не выконваюцца. І гэтае такое прыгожае і шпаркае, што не дагнаць і не сфатаграфаваць. І часу шмат займае, але вельмі радуе і дорыць прыемны настрой...
Вось так у нас з'явіліся маленькія кураняткі пароды Брама :)
Сфатаграфаваць кагосьці яшчэ нерэальна, яны такія шустрыя, што толькі маленькі камячык тут...
Як раптам ён ужо там.
І ў аб'ектыве бачыш усяго яго, а толькі ціснеш на кнопку, ды на фотаздымку адна частка, пятая кропка :))))
І вось за імі, куряняткамі, і трэба сачыць, карміць, грэць, чысціць, пераносіць у парнік з парніку, бо надвор'е скача як захоча. А толькі не дасочыш, дык падмерзнуць і пахварэюць...
Так і час згубіўся, але вельмі прыемны гэты занятак. Ты дорыш цеплыню і ежу, а атрымліваеш нашмат больш, атрымліваеш асалоду ад назіранняў і прыемныя ўражанні :) Гэта ні з чым не параўнаеш і не купіш.
Гэта жыццё, гэта сапраўднае жыццё, якое акружае і напаўняе кожны дзень. І я вельмі радая, што гэтае жыццё навокал.
Прыемных уражанняў і сонечнага надвор'я :)
No comments:
Post a Comment